У Беларусь пераселяць ланяў?

ад 31 студзеня 2008 года

Некалькі дзясяткаў гэтых жывёлаў плянуецца прывезьці ў астравецкія лясы з краін Балтыі. Грошы, а гэта тысяча эўраў за асобіну, ужо праплачаны. Сродкі атрыманыя па дзяржаўнай праграме разьвіцця паляўнічых гаспадарак. Як паведаміў галоўны паляўніцтвазнавец абласнога лесагаспадарчага аб’яднаньня Мікалай Шуляцьеў, на афармленне дакумэнтаў і перавозку 60 ланяў спатрэбіцца яшчэ месяц. У прыродныя ўмовы іх ня выпусцяць, а пакінуць для акліматызацыі ў вальерах.У Беларусь пераселяць ланяў?

Спэцыялісты пляну ю ць павялічыць колькасць ланяў , а пасьля прадаваць іх у іншыя паляўнічыя гаспадаркі ды на экспарт . Дарэчы, лані дагэтуль не вадзіліся ў нашых лясах.

Крын і ца: «Вечерний Гродно» , пераклад з www. nn. by

30-01-2008

Камэнтар пра лань/даніэль ( Cervus ( Dama ) dama ) з кнігі "Млекопитающие Беларуси" (Савицкий и др., 2005, ст. 38-40, пераклад ДзВ):

"Яшчэ раней, чым тур і тарпан, у лясах Беларусі, напэўна, была вынішчана лань. Па некаторых дадзеных, у 13 ст. у пушчах Літвы і Беларусі лань была распаўсюджана і была звычайным відам. Вядомыя знаходкі 32 фрагмэнтаў рагоў лані з матэрыялаў старага замка (Горадня), датуемых 13 ст. Арэал лані да наш ага часу значна змяніўся. Ён вельмі скажоны, з аднаго боку, па натуральных прычынах, з другога — у выніку акліматызацыі, якая пачалася здаўна, яшчэ ў часы Рымскай Імперыі. Па сведчаньню С.В.Кірыкава (1952), яшчэ ў 16 ст. лані жылі ў лясах Літвы і Беларусі, аднак ці былі гэта абарыгенныя ці акліматызаваныя жывёлы, сказаць цяжка. Ва ўсялякім выпадку, прыведзены на мал. 2.3 (па Гептнеру и др., 1961) верагодны натуральны арэал лані тэрыторыя Беларусі не ўваходзіць.

Сучасны арэал лані, прыведзены на мал. 2.2 (па Гептнеру и др., 1961), патрабуе карэктыровак і зменаў, таму што працесы вынішчэння, акліматызацыі і рэакліматызацыі не прыпыняюцца дагэтуль. У некаторых краінах Е ўропы яна даўно прадстаўляе з сябе напаўсвойскую паркавую жывёлу, ў іншых — вынішчана.

Па меркаванню Г.Карцава (1903), лань як абарыгенны від у Белавескай пушчы адсутнічала. Па іншым крыніцам, у Б елавескай п ушчы яна існавала яшчэ ў пачатку 18 ст. Адмыслова яе не разводзілі там да 1860г.. Аднак выпадкі заходаў са шляхецкіх гаспадарак .. , дзе існаваў традыцыйны звычай утрымання звяроў пры сядзібах паркаў і звярынцаў, у тым ліку з сядзібы графа Тышкевіча, лічыцца магчымым. Афіцыйна лань сталі завозіць у пушчу з 1860г. У 1899г. усіх жывёлаў, якіх да гэтага ўтрымлівалі ў звярынцы, выпусцілі на свабоду. Іх колькасць павялічвалася і хутка дасягнула 740 галоў.

Пад час Першай Сусветнай вайны лань у пушчы была цалкам вынішчана і больш там не ўзнаўлялася. У 1932 г. лань завозілі ў Налібоцкую пушчу, дзе яна сутракалася і ў пасляваенныя гады (Сержанин, 1955, 1961). Звесткі пра лань у наш час адсутнічаюць, і спробаў рэакліматызацыі не прадпрымалася, што, магчыма, зьвязана з устойлівым меркаваннем пра вялікую шкоду, які яна наносіць лясной гаспадарцы. У наш час існуюць усе падставы аднесці яе да ліку знікнуўшых на тэрыторыі Беларусі відаў, магчымым аб`ектам працаў па рэакліматызацыі, хаця сэнс гэтага патрабуе ўдакладненьня."

Савицкий Б.П., Кучмель С.В., Бурко Л.Д. "Млекопитающие Беларуси" Мн. – «Изд. Центр БГУ», 2005, 320 С.

Здымак з www.forst.hu



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: