Карэспандэнтка “Нашай Нівы” фатаграфавала кажаноў на іх найбуйнейшай ў Еўропе зімоўцы

ад 31 студзеня 2008 года

Тут іх сотні, яны вісяць да гары нагамі і зрэдку папіскваюць. Найбуйнейшая ў Эўропе зімавальная калёнія эўрапейскай шыракавушкі (Barbastella barbastellus) месьціцца на ўскрайку Берасьця, у старой фартэцы. Мы спускаемся ў скляпеньне разам з актывісткай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Марыей Дзямянчык. Тут цёмна і вільготна. "Мікраклімат, як у пячорах" — гаворыць навукоўца. Размаўляем шэптам, каб не пабудзіць кажаноў.Карэспандэнтка “Нашай Нівы” фатаграфавала кажаноў на іх найбуйнейшай ў Еўропе зімоўцы

Афіцыйна гэтае месца называецца біялагічны заказьнік "Барбастэла". Штогод на зімоўку сюды зьлятаюцца да трох тысяч кажаноў. Навукоўцы назіраюць за імі ўжо год 10, аднак толькі нядаўна для рукакрылых абсталявалі "спальныя месцы" — на сьценах фартэцы разьмясьцілі адмысловыя драўляныя шчыты, якія ўтвараюць нешта накшталт шчылінаў. У іх кажаны і зімуюць, зьбіўшыя ў купкі. Выглядае гэта прыкладна так: [SCREEN:0]

На нашую просьбу спадарыня Марыя выносіць некалькі жывёлаў на паветра. Кажаны аказваюцца зусім ня страшнымі, мілыя такія зубасьцікі. Яны сонныя, каб растармашыць іх пасьля сьпячкі трэба хвілін 15. Але паляцець яны ня змогуць яшчэ ня хутка. Таму, добра разгледзеўшы рукакрылых, мы заносім іх абратна ў фартэцыю і прычэпліваем за драўляны шчыток.

[SCREEN:1] "Мае мышкі" — так пяшчотна называе сваіх гадаванцаў Марыя Дзямянчык. Навукоўцы рэгулярна праведваюць кажаноў, вядуць падлік і назіраньне. Апекуе кажаноў і ААН — арганізацыя выдзяліла адмысловы грант на захаваньне зімавальнай калёніі рукакрылых (гл. падрабязней ООН выделила грант на спасение летучих мышей в Брестской крепости ) .

У Беларусі 7 відаў гэтых жывёл ( з 17) занесена ў Чырвоную кнігу.

Юлiя Дарашкевiч , здымкі аўтаркі, больш здымкаў тут: http ://nn .by /index .php ?c =ar &i =14715

31-01-2008

Крыніца: www.nn.by



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: