Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Птушыны каляндар для нашых новых сяброў
Навіна арганізацыі ад 1 лютага 2018 года
Хочаш дапагамагаць птушкам і прыродзе і быць у курсе ўсіх самых свежаў навінаў ад АПБ? Далучайся да нашай арганізацыі! Усім новым сябрам, што ўступяць у АПБ у лютым, мы падорым плакат-каляндар з птушкамі.Хочаш дапагамагаць птушкам і прыродзе і быць у курсе ўсіх самых свежаў навінаў ад АПБ? Далучайся да нашай арганізацыі! Усім новым сябрам, што ўступяць у АПБ у лютым, мы падорым плакат-каляндар з птушкамі.
А апроч гэтага падарунка, кожны сябра АПБ атрымае цягам года два часопісы «Птушкі і мы»; інфармацыйны бюлетэнь АПБ, налепку з «Птушкай года» і, вядома, сяброўскую картку.
У нас ёсць некалькі катэгорый сяброўства– абірай самую зручную для цябе!
Клуб «Рэдкая птушка». Далучыцца да яго можа любы ахвочы. Унёсак гэтай катэгорыі сябраў цалкам пакрывае гадавы камплект друкаваных матэрыялаў, а таксама ідзе на прыродаахоўныя акцыі. Удзельнікаў клубу мы запрашаем на арніталагічную экскурсію. Хочаце на яе трапіць? Далучайцеся да цеснай кампаніі «Рэдкіх птушак»! Памер гадавога ўнёску – 35 рублёў.
«Індывідуальная»і «Сямейная». Усе сябры гэтых катэгорыяў атрымліваюць поўны камплект нашых друкаваных матэрыялаў. Для «Сямейнай» катэгорыі мы дасылаем яго на ўсю сям’ю, але ў кожнага з вас будзе свая картка сябра АПБ. Памер гадавога ўнёску –18 рублёў.
Клуб «Крылаты дазор»— для настаўнікаў і школьнікаў да 15 гадоў. Кіраўніку клуба(настаўніку) выдаецца поўны пакет нашых матэрыялаў і метадычкі, а кожны школьнік атрымлівае налепку з птушкай года і значак. У такім клубе мусіць быць не менш за пяць чалавек, акрамя кіраўніка. Гэта вельмі эфектыўная форма сяброўства ў АПБ: разам вывучаць прыроду яшчэ цікавей! Памер гадавога ўнёску для настаўнікаў і школьнікаў – 1.5 рублі.
Стаць сябрам АПБ вельмі проста: запоўні анкету, атрымай сяброўскі нумар і аплаці ўнёсак.
Запрашай сваіх сяброў далучацца да нас – разам мы зможам лепш дапамагчы прыродзе!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: