За кармушкай у Залессі назіраюць у 30 краінах!

ад 1 лютага 2018 года

Ужо дзве тысячы гледачоў з 30 краінаў сочаць за птушынай сталоўкай анлайн. Сталавацца на кармушку, якая знаходзіцца на ўскрайку Белавежскай пушчы, штодня прылятае многа птушак.

Ужо дзве тысячы гледачоў з 30 краінаў сочаць за птушынай сталоўкай анлайн. Сталавацца на кармушку, якая знаходзіцца на ўскрайку Белавежскай пушчы, штодня прылятае многа птушак.

Акрамя беларускіх карыстальнікаў, якіх каля 71 %, за птушкамі пільна сочаць з суседніх Расіі, Украіны ды Польшчы. Але нямала гледачоў і з-за акіяну – напрыклад, са Злучаных штатаў Амерыкі.

Анлайн-назіральнікамі ўжо адзначана 10 відаў птушак: два дзятлы — сярэдні і вялікі (апошні завітаў літаральна днямі), шуляк-карагольчык, а астатнія — вераб'іныя.

Далучайся да назіранняў за сталоўкай – гэта неверагодна цікава і зацягвае! І можна фатаграфаваць птушак дыстанцыйна і нават без здымача.

Назіраць за зімовым кармленнем птушак праз інтэрнэт у Беларусі можна ўпершыню. Такую магчымасць усе мы маем дзякуючы сайту “Птушкі штодня”, гаспадарам экааграсядзібы “Залессе”, Аляксандру Мінічу, сябру АПБ з Брэста, а таксама ўладальніку сервера stream360.pl з Польшчы.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: