Знаёмся са шчыгелам — птушкай 2018 года!

ад 26 лютага 2018 года

Птушкай 2018 года быў абраны шчыгел. Даведайся больш пра гэты від і далучайся да нашых акцый!

Ужо два месяцы як новы герой года “ўступіў у свае правы”. Чорнагаловы шчыгел – яркая птушка з прыгожым голасам!

Чорнагаловы шчыгел

У межах кампаніі «Шчыгел – птушка 2018 года» мы ладзім шэраг конкурсаў і мерапрыемстваў, мэта якіх — паказаць прыгажосць і прыцягнуць увагу да праблем гэтага віду. Спампаваць палажэнне конкурсаў у рамках кампаніі «Шчыгел — птушка 2018 года.»
 

Самыя важныя і цікавыя факты пра птушку года мы аформілі ў прэзентацыі «Шчыгел — птушка 2018года»Пампуй і глядзі!


Шчыгел умее здзіўляць. Не верыш? Тады чытай
10 цікавых фактаў пра шчыгла!

Калі ў цябе ёсць карысныя ідэі і прапановы, якія можна ажыццявіць у рамках кампаніі, дасылай іх, калі ласка, на паштовую скрыню каардынатара salavei@ptushki.org.
Будзем вельмі ўдзячныя!

Прыродаахоўныя мерапрыемствы ў межах кампаніі

Адна з пагрозаў для шчыглоў і іншых птушак — шкляныя вокны: птушкі не заўважаюць іх і разбіваюцца. АПБ заклікае размяшчаць на такіх паверхнях адмысловыя налепкі, гэта зменшыць колькасць птушыных ахвяраў. 

Прыродаахоўныя мерапрыемствы

Свойскія і бадзяжныя каты таксама скарачаюць жыццё птушцы года. Калі ў цябе ёсць кот, паклапаціся пра тое, каб надзець яму ашыйнік са званочкам: кот не зможа ўпаляваць птушку года. 

Сустрэў птушку года — занясі інфармацыю пра сустрэчу ў базу дадзеных. Кожная сустрэча гэтай птушкі — і зімой, і летам — вельмі важная. Дапамажы навукоўцам скласці мапу!

Паслухаць голас птушкі 2018 года і паназіраць за яе паводзінамі можна ніжэй на відэафільме студыі Ігара Іванавіча Бышнёва “AVES”. Іншыя фільмы гэтай студыі тут.

Нацыянальная кампанія «Птушка года»

Нацыянальную кампанію «Птушка года» АПБ праводзіць з 2000 г. Галоўная мэта кампаніі – прыцягнуць увагу насельнiцтва да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас. У мінулыя гады сімваламі Беларусі былі: белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод, звычайная зязюля, вушатая сава, жаўрук-смяцюх.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: