Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Вялікі арлец, пазначаны каляровымі крыламеткамі ў Беларусі, быў сфатаграфаваны ў Ізраілі
Навіна арганізацыі ад 7 кастрычніка 2010 года
7 птушанят глабальна знікаючага ў Еўропе вялікага арляца ў гэтым годзе ўпершыню былі пазначаны каляровымі крыламеткамі. На днях прыўшоў адказ з Ізраілю пра птушку, что назіралі над Тэль-Авівам.Беларускі вялікі арлец (Aquila clanga) быў адзначаны ў небе над Тэль-Авівам. Пралятаючую птушку атрымалася вызначыць дзякуючы каляровым крыламеткам зялёна-белага колеру. Дадзеная птушка ў гэтым годзе была акальцавана птушанём ў нацыянальным парку «Прыпяцкі». Акальцаваў арляца Валера Дамброўскі, спецыяліст па драпежным птушкам, які ўжо не першы год займаецца дадзенымі арламі, вось як ён пракаментаваў дадзеную сустрэчу:
«Гэта ўжо не першая знаходка беларускаг арляца ў Ізраілі, 3 гады назад там была знойдзена памерлая птушка з беларускім кальцом, у сваю чаргу ў Беларусі разбілася птушка аб лініі ЛЭП з ізральскім кальцом, птушка была акальцавана на зімоўцы. Гэта падштурхоўвае да думкі, што большасць беларускіх арляцоў ляціць на зімоўку менавіта гэтым маршрутам»
Выкарыстанне такіх крыламетак пачалося толькі ў гэтым годзе, але Валера Дамброўскі разлічвае атрымаць багаты матэр`ял дзякуючы ім:
«Усяго ў гэтым годзе мы павесілі крыламеткі на 7 птушанят, яшчэ 13 крыламетак будуць павешаны ў наступным годзе. Калі будуць прыходзіць часта вяртанні ад іх, мы будзем працягваць выкрыстанне крыламетак і ў наступныя гады. Таксама, на дадзены момант акальцавана каля 50 птушак каляровымі пластыкавымі кольцамі, праўда іх эфектыўнасць значна меншая, бо птушка не падпускае да сябе блізка каб разгледзець кальцо. Выкрстанне ж спутнікавых перадатчыкаў у бліжэйшыя некалькі год не плануецца».
У гэтым годзе беларускі арлец з пластыкавым кальцом быў адзначаны ў Польшчы.
Будце ўважлівымі і сачыце за небам.
Яўген Сліж
Па матэрыялах
birdwatch.by
Падзяліся артыкулам у сацсетках: