Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Зоркі беларускага року — за вясну без стрэлаў!
Навіна арганізацыі ад 15 лютага 2008 года
Музыканты групы «Крамбамбуля» на чале з яе лідэрам Лявонам Вольскім і гарадзенскі бард Віктар Шалкевіч паставілі свае подпісы за забарону вясновага палявання на птушак у нашай краіне.Вядома, што на сёняшні дзень Беларусь разам з Расіей застаюцца адзінымі еўрапейскімі краінамі, дзе паляванне на птушак увесну дазволена. Ужо шмат гадоў, як ад веснавога палявання адмовіліся ва ўсіх краінах Еўрасаюзу, Украіне, Грузіі. Нават у Расіі веснавое паляванне значна абмежаванае, яго не адчыняюць у шэрагу рэгіёнаў, а тэрміны палявання ўвесну не перавышаюць 10 дзён, што ў 4-6 разоў менш, чым у Беларусі.
За адмену веснавога палявання на мігруючых птушак у Беларусі, як палявання што наносіць асабліва вялікія страты папуляцыям птушак і супярэчлівага з маральна-этычнага пункту гледжання, выступаюць шэраг грамадскіх арганізацый Беларусі, дадзеная ініцыятыва падтрымана праваслаўнай царквою.
Сімвалічна, што сваю падтрымку ініцыятыве па адмене веснавога палявання на вадаплаўных птушак у Беларусі музыкі выказалі пасля канцэрту 14 лютага – ў дзень св. Валянціна.
Няхай птушкі таксама кахаюць без страху !
Здымак з be-x-old.wikipedia.org
Артыкулы па тэме:
Звезды шоу-бизнеса защитят бельков
Падзяліся артыкулам у сацсетках: