Студэнты вучацца ў выходныя

ад 17 лютага 2008 года

Ці магчыма сабе ўявіць, што студэнты добраахвотна вучацца ў выходныя дні? Аднак гэта так! 15-17 лютага пад Гродна адбыўся трэнінг для студэнтаў-сябраў АПБ з усяе Беларусі. Прысвечаны ён быў асновам журналістыкі і сабраў 19 студэнтаў і магістрантаў з 8 розных ВНУ Гродна, Брэста, Мінску і нават Варшавы.Студэнты вучацца ў выходныя

Галоўнымі мэтамі трэнінгу былі наступныя: павышэнне ўзроўня ведаў і навыкаў, неабходных для якаснага асвятлення розных мерапрыемстваў, якіяі праводзіць наша арганізацыя, а таксама павелічэння кола аўтараў выданняў АПБ.

[SCREEN:0] “Клёва!” – кажа пра сустрэчу Яўген Сліж – сябра АПБ і студэнт біяфаку Гродзенскага дзяржуніверсытэту. “Суперскі трэнінг не толькі ў плане журналістыкі, але і ў плане зносін”. Выдатнае зімовае надвор’е спрыяла добраму настрою і творчай атмасферы. Адным з практычных вынікаў трэнінігу сталі падрыхтаваныя яго ўдзельнікамі тры пробныя вучэбныя бюлетэні.

[SCREEN:1] Трэнінг не адбыўся б без падтрымкі Швэдзкага міжнароднага агенцтва развіцця супрацоўніцтва SIDA і Швэдзкага орніталагічнага таварыства SOF . Выдатным трэнерам зноў паказаў сябе Вітаўт Руднік (ГА “Цэнтр “Трэці сэктар”, Гродна), дзякуючы якому навучанне адбывалася цікава і весела (гл.здымкі).

17-02-2008

Ірына Гудзько, АПБ, Мінск

Здымкі Дзьмітрыя Вінчэўскага (АПБ)



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: