Запоўніць картку назірання за рэдкім відам птушак можна online

ад 29 кастрычніка 2010 года

Калі Вам давялося назіраць за рэдкім відам птушак і Вы думаеце, што гэтыя звесткі будуць карыснымі для навукоўцаў, засталося толькі запоўніць картку назіранняў он-лайн і на бліжэйшай сустрэчы Беларуская арніта-фауністычнай камісіі яна будзе разгледжана.

Вы назіралі новы від птушак для Беларусі, а магчыма пабачылі птушку якую апошнія 20 год да вас ніхто не бачыў, ці можа знайшлі гняздо рэдкай птушкі далёка за межамі яе асноўнага арэала, каб вашыя дадзеныя не прапалі і мелі науковае значэнне, такія рэгістрацыі патрэбна накіроўваць на разгляд Беларускай арнітафаўністычнай камісіі (БАФК) .
Горная пліска, якая ўпершыню была адзначана ў Маларыце ў 2008 годзе. Фота А. Сербуна

З сённяшняга дня ў наведвальнікаў сайта Birdwatch.by з’явілася магчымасць падаць сваё назіранне on-line. Запоўніўшы адмысловую форму , якая з’яўляецца віртуальнай копіяй афіцыйнай карткі назіранняў БАФК, вы яе адсылаеце ў сакрэтарыят для разгляду камісіі.

Як лічыць сакратар БАФК Ірына Самусенка, з’яўленне дадзенай магчымасці павінна паспрыяць павілічэнню колькасці пададзеных назіранняў:

Спадзяюся, што актыўнасць як назіральнікаў, так і БАФК, толькі павялічыцца. Да гэтага часу ў БАФК паступілі дадзеныя каля 10 назіранняў рэдкіх птушак за 2010 г. На жаль, пра некаторыя “знакамітыя” рэгістрацыі ў БАФК ніхто з назіральнікаў афіцыйна не звяртаўся. Напрыклад, ніводнага паведамлення няма аб горным свірстуне, якога актыўна абмяркоўвалі на сайце ўжо амаль што год таму .”

На дадзены момант у Беларусі афіцыйна зарэгістравана 317 відаў птушак, 4 з якіх былі зацверджаны на мінулым паседжанні БАФК — сібірская гага (Polysticta (Somateria) stelleri ), сокал-балабан (Falco cherrug ), горная пліска (Motacilla cinerea ), малы баклан (Phalacrocorax pygmeus ). Патэнцыйна, на бліжэйшай сустрэчы камісіі да гэтага спісу можа дадацца яшчэ як мінімум 4 віда.

Перад тым як запоўніць картку, калі ласка азнаёмцеся з патрабаваннямі БАФК да разгледжваемых назіранняў. Чым больш поўна і дакладна запоўнена картка, тым меньш пытанняў узнікае ў сябраў камісіі пры абмеркаванні рэгістрацыі, напамінае Ірына Самусенка:

Кожнаму з нас хацелася каб рэдкія і цікавыя назіранні не заставаліся вядомымі толькі вузкаму колу сяброў. Калі хто не мае жадання або часу друкаваць тыя назіранні самастойна, каб іх улічвалі не толькі Вы, але і іншыя зацікаўленыя асобы, вельмі добрай магчымасцю распаўсюджвання важнай навуковай інфармацыі з`яўляюцца рэгулярныя паведамленні разгледжаных і зацверджаных БАФК назіранняў, якія друкуюцца ў журнале АПБ (Суббутэа) з захаваннем спасылак на аўтараў рэгістрацыі.

Па матэрыялах сайта www.birdwatch.by



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: