Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Ельня чакае зноў
Навіна арганізацыі ад 5 сакавіка 2008 года
Агляд плацін, што былі пабудаваныя на балоце Ельня падчас летнікаў АПБ у 2007 годзе, паказаў, што ўсе плаціны функцыянуюць, падвышаючы ўзровень вады на 40-80 см.
Увага. 21-23 сакавіка плануецца правядзенне чарговага летніка на Ельне. Выезд з Мінска ў пятніцу 21 сакавіка ўвечары, вяртанне — у нядзелю 23 сакавіка. Транспарт і харчаванне забяспечвае АПБ. Мэта летніка — паднаўленне плацін, што былі пабудаваны летась, а таксама ўлікі мігруючых гусей і жураўлёў. Колькасць удзельнікаў абмежаваная — 8 чалавек.
Запісвайцеся праз форум, альбо па тэлефонам (017) 2630130, 2630613 .
Падзяліся артыкулам у сацсетках: