Назіраце разам з усёй Еўропай птушак — пасланак вясны!

ад 7 сакавіка 2008 года

Калі першы раз у гэтым годзе ўбачыце белага бусла, вясковую ластаўку, свіргуля або пачуеце зязюлю – паведаміце пра гэта – занясіце свае назіранні на беларускую старонку еўрапейскай кампаніі “Жывая вясна”-/ www.springalive.net /Назіраце разам з усёй Еўропай птушак - пасланак вясны!

Разам з намі за вяртаннем у Еўропу гэтых чатырох відаў птушак назіраюць людзі з усёй Еўропы. І дзякуючы вашай інфармацыі мы зможам больш даведацца пра міграцыі птушак не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Еўропе.

Жыхары Кіпру, Партугаліі, Іспаніі і іншых краін Заходняй і Паўднёвай Еўропы ўжо адзначылі на гэтай інтэрнэт-старонцы свае першыя вясновыя назіранні белых буслоў і вясковых ластавак у сваіх краінах.

У Беларусі, не гледзячы на параўнальна раннюю і цёплую ў гэтым годзе вясну, гэтыя віды пакуль не адзначаны. Таму яшчэ ёсць час, каб успомніць адметныя рысы ўсіх чатырох відаў, пачытаць пра пералёты птушак і выкарыстаць іншую інфармацыю з гэтага сайту.

Заклікаем усіх аматараў прыроды назіраць за вяртаннем да нас пералётных птушак і заносіць адпаведную інфармацыю на сайце “Жывой вясны”.

У гэтым годзе сайт загружаецца значна хутчэй, з’явіліся магчымасці паглядзець на чужыя і занесці на сайт свае здымкі птушак. Настаўнікам і кіраўнікам гурткоў можна не заносіць асобна тыя самыя назіранні за кожнага вучня (калі няма магчымасці зрабіць гэта кожнаму ў кампутарным класе), а занесці іх як групавыя вынікі.

Як і ў мінулым годзе, для кіраўнікоў клубаў “Крылаты дазор” ёсць выдатныя адукацыйныя гульні з дадаткам у выглядзе шматлікіх ілюстрацый.

Разам – для птушак і людзей!

Заходце на / www. springalive. net /

Артыкул па тэме: Прылёт першых буслоў даў старт кампаніі “Жывая вясна” ў Беларусі!



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: