Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Віншуем усіх з Новым годам і Калядамі!
Навіна арганізацыі ад 30 снежня 2010 года
Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» шчыра віншуе ўсіх з Новым годам і Калядамі!Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" шчыра віншуе ўсіх з Новым годам і Калядамі!
Як ідзе Новы Год, на ўсім сьвеце народ
Да жычэньня сабе штосьці мае;
Дык і ты, як усе, спаткай году прыход,
Беларусаў сямейка худая.
Кожны год, што мінаў, штосьці нам не дадаў,
Аж сабраўся так доўг немаленькі.
Хай жа Новы наш Год, што прыйшоў, завітаў
Зьверне ўсё нам, як ёсьць, да капейкі!
Хай ня будзе круцель, дасьць нам просьценькі цэль
К лепшай долі, і волі, і славе;
Мы ня зналі жыцьця, ні вясёлых нядзель, –
Хай Год Новы ўсё гэта паправе!
Сваркі, звадкі ня раз былі згубай для нас,
Разлучалі са шчасьцем, з свабодай…
Хай жа з Новым Гадком новы бліжыцца час,
Брацтва, роўнасьць, супольнасьць і згода!
Во жычэньні ўсе, Новы Год, да цябе;
Іх ня вельмі і многа, здаецца.
Так і песьня пяе, так, людцы вы мае,
Знаю, у думках усім вам снуецца!
1908 Я. Купала
Падзяліся артыкулам у сацсетках: