Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
У Баранавічах адсвяткуюць Міжнародны дзень верабья
Навіна арганізацыі ад 18 сакавіка 2011 года
У нядзелю, 20 сакавіка, жыхары Баранавіч змогуць наведаць фотавыставу, прысвечаную вераб’ю, уласнаручна вырабіць птушкак з паперы і пасля ўпрыгожыць імі помнік вераб’ю.У нядзелю, 20 сакавіка, гараджане змогуць наведаць фотавыставу, прысвечаную вераб’ю, уласнаручна вырабіць птушкак з паперы і пасля ўпрыгожыць імі помнік вераб’ю.
Ініцыятарам мерапрыемства выступае грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
Дзень вераб’я адзначаецца толькі другі год. Свята ў гонар гэтай птушкі 20 сакавіка ладзяць у шматлікіх цывілізаваных краінах сьвету. А ў некаторых еўрапейскіх краінах верабей нават ахоўваецца на заканадаўчым узроўні.
Падобная ўвага да невялікай шэрай птушкі тлумачыцца тым, што папуляцыя вераб’ёў ва ўсім свеце сёння змяншаецца. Экалагічны асяродак, у якім жыве сучасны чалавек, надта забруджаны, і выжываць у ім вераб’ям робіцца ўсё цяжэй. Асноўная мэта святкавання Дня вераб’я ва ўсім свеце – завабіць да тэмы чалавека і гарадской арнітафаўны як мага больш шырокае кола грамадства, якое мусіць задумацца пра экалагаічныя праблемы свайго наваколля.
Дамавы верабей – адзін з найбліжэйшых крылатых суседзяў чалавека. За тысячагоддзі сумеснага жыцця ў нас з імі з’явіліся нават агульныя рысы характару. Людзі як і вераб’і, а вераб’і як і людзі бываюць смелыя або палахлівыя, хітрыя або праставатыя, дакучлівыя або незаўважныя… Наша даўняе добрасуседскае суіснаванне з вераб’ямі адбывалася па нейкай негалоснай прыроднай канвенцыі: мы давалі вераб’ям прытулак пад стрэхамі ўласных хатаў, падкормлівалі іх, а яны ратавалі нас ад шкоднікаў і адорвалі круглы год незабыўным шчэбетам, які нагадваў нам ці то пра надыход вясны або наадварот – халадоў, ці то проста пра пачатак новага дня. У нашых інтарэсах, каб гэта птушка і надалей заставалася з намі, як і тысячы гадоў таму.
У 2003 годзе, калі дамавы верабей быў названы ў Беларусі птушкаю года, у Баранавічах яму паставілі помнік. Дзякуючы гэтаму, сёння вераб’я можна назваць неафіцыйным сімвалам нашага горада, які гатовы канкураваць з афіцыйным сімвалам Баранавічаў – паравозам.
Праграма мерапрыемстваў у Баранавічах да Міжнароднага дня вераб’я (20 сакавіка):
10.00 – 11.30 – адкрыццё фотавыставы беларускіх фатографаў у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая, а таксама прамовы сяброў Аховы птушак Бацькаўшчыны;
11.30 – 12.00 – перамяшчэнне ўдзельнікаў мерапрыемстваў у цэнтр горада, да помніка вераб’ю;
12.00 – 14.00 – акцыя “Зрабі вераб’я сваімі рукамі” каля помніка вераб’ю, куды запрошаны і аўтар помніка – баранавіцкі скульптар Станіслаў Цалюк;
14.00 – 14.30 – упрыгожванне помніка вераб’ю вырабленымі з паперы птушкамі;
14.30 – агульны здымак усіх ахвотных каля помніка вераб’ю.
У Праграме магчымыя змены.
Алесь Г
ізун
Па матэрыялах INTEX-PRESS
Пакінуць каментар к гэтай навіне Вы можаце ў нашым ЖЖ !
Падзяліся артыкулам у сацсетках: