Верш С. Нефідовіча «Не ляціце, гусі, дадому!»

ад 30 сакавіка 2011 года

Захавальнік ТВП «Сярэдняя Прыпяць» Сцяпан Нефідовіч напісаў верш пра вяновае паляванне ў нашай краіне…

Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе дазволена вясенняе паляванне на птушак.

Заліліся нябёсы сінькаю,
Талы снег ручаямі сплывае.
Звонка-звонка сініцы цінькаюць –
Клічуць птушак да роднага краю.
І чутно: недзе там, за Балканамі,
Крыллем лопаюць качкі і гусі –
То імкнуць у старонку жаданую,
У родны край, да сваёй Беларусі.
Я б паслаў тэлеграму сустрэчную,
Калі б ведаў птушыную мову:
“Не ляціце ў старонку вечную,
Уцякайце далей ад дому:
Беларусь жа цяпер стала бойняю,
А ў чужых краях будзеце вольнымі”.

Сцяпан Нефідовіч,
захавальнік ТВП “Сярэдняя Прыпяць”

 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: