Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Конкурсы “Жывой вясны” – удзельнічай да 10 чэрвеня!
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 1 чэрвеня 2018 года
Усе птушкі “Жывой вясны” ўжо прыляцелі. Самая апошняя, як звычайна, шчурка-пчалаедка – рэдкая птушка з цікавай афарбоўкай. Колькіх вястунняў вясны табе ўжо ўдалося пабачыць?
Калі не ўсіх пецярых, то самы час праявіць пільнасць і выправіцца на прагулку з фотаапаратам. Мы працягнулі конкурсы “Жывой вясны” да 10 чэрвеня! Да гэтай жа даты можна заносіць свае назіранні.
Як паўдзельнічаць у конкурсе “Найлепшае фота “Жывой вясны”?
Дашлі свае фота з першымі назіраннямі птушак на сайт праз форму «дадаць назіранне» ці адпраўляй на паштовую скрыню springalive@ptushki.org з пазнакай «конкурс».
На конкурс прымаюцца ўласныя фота з выявамі птушкі (-ак) “Жывой Вясны” (белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль, шчурка-пчалаедка).
Аўтарскія правы:
Дасылаючы малюнкі на гэты конкурс, удзельнікі пагаджаюцца, што BirdLife International і яе нацыянальныя партнёры маюць права публікаваць у любым фармаце работы, прадстаўленыя на конкурс.
Найлепшыя працы з’явяцца на сайце «Аховы птушак Бацькаўшчыны», а 3 пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы!
Хочаш дапамагчы “Жывой вясне” прывабіць больш удзельнікаў? Удзельнічай у конкурсе “Найлепшы слоган “Жывой вясны”!
Прыдумай рэкламны лозунг, які адлюстроўвае характар кампаніі “Жывая вясна” ў пазітыўнай і сціснутай форме. Які слоган, на тваю думку, заахвоціць людзей да ўдзелу ў кампаніі “Жывая вясна”?
Дашлі свой слоган на скрыню springalive@ptushki.org з пазнакай «Слоган “Жывой вясны».
Увага: ад аднаго ўдзельніка прымаецца толькі адзін слоган!
Хто можа ўдзельнічаць
Удзельнік конкурса павінен быць не старэйшы за 18 гадоў на момант адпраўкі слогана і павінен зарэгістраваць свае першыя назіранні птушак “Жывой вясны” на сайце www.springalive.net альбо напісаць у адмысловых суполках сацсетак vk.com/springalive і www.facebook.com/Springalive.Belarus
Найлепшыя слоганы мы апублікуем на сайце «Аховы птушак Бацькаўшчыны», а 3 пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы!
Пытанні наконт удзелу ў конкурсах ці ўдзелу ў кампаніі “Жывая вясна” ты заўсёды можаш даслаць каардынатару кампаніі “Жывая вясна” ў Беларусі – Наталлі Саракавік (sarakavik@ptushki.org) ці задаць па тэлефоне +37529 223-06-13.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: