Хто з намі ў экспедыцыю на кажаноў?

ад 8 чэрвеня 2018 года

АПБ запрашае двух валанцёраў у навуковую экспедыцыю – паехалі вывучаць кажаноў!

Увечары і ўначы ты разам з вучонымі будзеш спецыяльнымі сеткамі лавіць кажаноў і пазначаць іх перадатчыкамі, а ўдзень – хадзіць з антэнай і спрабаваць іх “запеленгаваць”.

Жаданая мэта – пазначыць перадатчыкам гіганцкую вячэрніцу. Гэты рэдкі від да апошняга часу  лічыўся зніклым на тэрыторыі Беларусі, але ў 2015 годзе заолаг Валеры Дамброўскі адлавіў у заказніку “Стары Жадзен” дзве асобіны гіганцкай вячэрніцы падчас хіраптэралагічных даследаванняў.

Гіганцкая вячэрніца. Фота Ксеніі Краўчанка

Гэта экспедыцыя — ўнікальная магчымасць папрацаваць разам з вучонымi ў адным з самых дзікіх месцаў Беларусі! Глядзi як гэта адбывалася раней.

Сеткі на кажаноў

Дзе: заказнік “Стары Жадзен”.

Да Турава дабіраешся самастойна, адтуль уся  экспедыцыя будзе закінута вайсковым грузавіком у цэнтар Старага Жадзена  .

Калі: папярэдне, з 1 па 10 ліпеня.

Неабавязкова далучацца на ўвесь гэты перыяд. Але заязджаць трэба 1 альбо 5 лiпеня з мінімальнай працягласцю заезду – 5 дзён.

Як запісацца?

Запісвайся на экспедыцыю праз форму па спасылцы да 24 чэрвеня.

Усіх зарэгістраваных пасля 12 чэрвеня мы заносім у ліст чакання і звяжамся з імі ў выпадку, калі вызваляцца месцы.

Што трэба мець?

Гумавыя боты, намёт, спальнік, спальны дыванок, посуд, рэпелент.

Што яшчэ трэба ведаць?

Хоць ліпень – адносна камфортны месяц у плане камароў і іншага гнюсу, умовы працы на балоце ўсё роўна складаныя. Можа быць досыць спякотна, таксама прыйдзецца працаваць ноччу. Таму патрэбная добрая фізічная форма і адсутнасць абмежаваняў па здароў’і.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: