Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
У Клічаве з’явілася графіці з сойкай
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 7 верасня 2018 года
Выява запаслівай птушкі з’явілася на фасадзе жылога дома па вуліцы Крываноса, 4. Птушак на гарадскіх мурах усё больш!
Мастак Алесь Kontra чараваў над муралам чатыры дні. І калі першай спробе мастака перашкодзілі дажджы, то гэтым разам надвор’е было надзвычай добрым. Калі ў Мінску зрабілася пахмурна і вільготна, у Клічаве было сонечна і спякотна.
Гэта не першая птушка ў калекцыі графіці мастака. Ён намаляваў вушатую саву і гогаля ў Мінску, зімародка з Валожыне і жаўрука-смецюха ў Маларыце.
Сродкі на партрэт сойкі на доме збіралі талакой. Яшчэ раз дзякуй усім, хто падтрымаў праект на платформе Талака! Прыязджайце ў Клічаў палюбавацца вынікам. Дзякуй раённаму Савету дэпутатаў і ў прыватнасці яго старшыню Уладзіміру Кнігу, а таксама Клічаўскаму ЖКГ і дырэктару гэтага прадпрыемства Андрэю Мацюшонку за спрыянне таму, каб птушка-сімвал раёна з’явілася на фасадзе.
Цяпер жыхары і госці Клічава змогуць любавацца крылатай красуняй і з лёгкасцю пазнаюць яе пры сустрэчы.
Сойка. Фота Каці Зябко
Наступны горад, дзе з’явіцца птушынае графіці – Карма. Тут Алесь намалюе птушку 2018 года і адначасова птушку Кармянскага раёна – шчыгела.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: