Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Плюсік у карму – шчыгелаў у Карму!
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 14 верасня 2018 года
Падтрымай стварэнне мурала з птушкай года! Чародка шчыгелаў паселіцца на сцяне жылога дома ў Карме, што ў Гомельскім раёне.
Чаму тут? Таму што шчыгел абраны птушкай-сімвалам Кармянскага раёна.
Макет мурала са шчыгеламі
Роспіс выканае мастак Алесь Kontra, на рахунку якога ўжо шмат птушыных графіці. Нядаўна ён намаляваў сойку на доме ў Клічаве. Ёсць яго працы ў Мінску, Валожыне, Маларыце ды Івянцы. Сродкі на муралы мы збіралі талакой – як і цяпер. Дзякуючы ахвярадаўцам усё больш гарадоў упрыгожваюцца птушкамі!
Хочаш дапамагчы Карме стаць ярчэйшай і ўшанаваць сваю абранніцу? Намалюй пёрка шчыгелу, зрабіўшы ўнёсак на краўфандынгавай платформе “Талака”.
Макет ужо ёсць, размяшчэнне графіці ўзгодненае з Кармянскім райвыканкамам – засталося толькі сабраць грошы на фарбы, валікі ды пэндзлі і на пад’ёмнік са страхоўкай.
Хай птушкі года аздобяць горад, а кожны жыхар запомніць, як яны выглядаюць, і з лёгкасцю пазнаюць сярод іншых птушак!
ПАДТРЫМАЦЬ ПРАЕКТ “ШЧЫГЕЛ НА ДОМЕ”
Падзяліся артыкулам у сацсетках: