Увага. Пошук!

ад 5 жніўня 2011 года

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвяшчае пошук свайго будучага 3000 сябра. Сябры з’яўляюцца асноўным рухавіком АПБ, яе апорай. На актыўнасці сябраў АПБ базуюцца поспехі валанцёрскіх акцый, улікаў і назіранняў. Менавіта ад імя сваіх сябраў АПБ выступае ў кампаніях па забароне веснавога палявання, ахове балот.

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” абвяшчае пошук свайго будучага 3000 сябра. Сябры з’яўляюцца асноўным рухавіком АПБ, яе апорай. На актыўнасці сябраў АПБ базуюцца поспехі валанцёрскіх акцый, улікаў і назіранняў. Менавіта ад імя сваіх сябраў АПБ выступае ў кампаніях па забароне веснавога палявання, ахове балот.

Сёння грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” – найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі. Гэта 14 рэгіянальных аддзяленняў і звыш 130 школьных клубаў “Крылаты дазор”. На пачатку жніўня 2011 года колькасць сябраў АПБ наблізілася да трох тысяч. Каб адсвяткаваць гэтае дасягненне разам, АПБ абвяшчае ўзнагароду свайму будучаму 3-тысячнаму сябру.

Вы даўно планавалі далучыцца да АПБ? Зрабіце гэта зараз! Падтрымайце дзейнасць АПБ і далучыце свой голас да галасоў тысячаў беларусаў. Цяпер зрабіць гэта стала яшчэ прасцей – заплаціць сяброўскі ўзнос можна літаральна не выходзячы з-за кампутара.

Пра катэгорыі сяброўства, матэрыялы і мажлівасці, што атрымлівае кожны сябра АПБ глядзіце болей на сайце АПБ

Ўзнагародай трохтысячнаму сябру АПБ стане камплект для назірання за птушкамі – бінокль, вызначальнік птушак і палявы тэрмас. Спецыяльныя прызы будуць таксама і для ўсіх, хто ўступіць у АПБ напрацягу жніўня.

Фота: Э.Данцова



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: