Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Белага вераб’я заўважылі ў цэнтры Мінска
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 8 жніўня 2019 года
У офіс АПБ паведамілі, што ў Мінску заўважылі незвычайнага вераб’я.
Птушку заўважыла каля будынку Galleria Minsk на праспекце Пераможцаў Лія Карчажынская, мастак-дызайнер выдавецтва “РЫФТУР ПРЫНТ”. У жыхароў Мінска ёсць усе шанцы пабачыць гэтага вераб’я на свае вочы.
“Я часта гуляю з сабакам, і мяне цікавіць прырода вакол: кветачкі, неба, павуцінне ў паветры, птушкі, — тлумачыць Лія Карчажынская. — 7 жніўня я спяшалася заказваць столік у рэстаране — у мамы быў юбілей — і хацела заоодно пашукаць пару цікавых травінак для смешнага відэа з сабакам. Раптам звярнула ўвагу, што птушкі пачалі верашчаць, глянула і ўбачыла як быццам белага вераб’я. Падкралася, каб лепш разглядзець, — давялося нават праз клумбу лазіць. Сапраўды, гэта быў белы верабей! Дастала хуценька свой тэлефон і пачала здымаць. Радасці было шмат! Калі я вярталася назад праз 40 хвілін, чародка была на тым жа месцы. Чарада яго не гнала. Яны ляцелі да Палаца спорту, калі іх ганялі вароны, але потым вярталіся назад.”
Дзяліцца сваімі назіраннямі за птушкамі можна ў тэлеграм-чаце “Ціў-ціў”: t.me/ptushkachat.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: