Працоўная сустрэча ў Белавежскай пушчы

ад 17 жніўня 2011 года

У мінулую сераду ў Нацыянальным парку “Белавежская пушча” з ініцыятывы АПБ прайшла працоўная нарада, прысвечаная перспектывам другаснага забалочвання меліярацыйных сістэмаў на тэрыторыі парку ды ягонай ахоўнай зоны. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел супрацоўнікі навуковага аддзелу, НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.

Працоўная нарада, прысвечаная перспектывам другаснага забалочвання асушаных балот на тэрыторыі парку ды ягонай ахоўнай зоны, адбылася на мінулым тыдні ў Нацыянальным парку “Белавежская пушча” з ініцыятывы АПБ. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел супрацоўнікі навуковага аддзелу Нацыянальнага парку ды НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.

У мінулым стагоддзі мелярацыя шырока выкарыстоўвалася ў рэгіёне Пушчы з мэтай павелічэння прадукцыйнасці лясных і сельскагаспадарчых угоддзяў. У выніку ў экасістэмах Пушчы адбыліся драматычныя негатыўныя змены. Таму ў прынятым напрыканцы 2008 году Плане кіравання Белавежскай пушчай была пастаўлена задача вяртання гідралагічнага рэжыму тэрыторыі да ранейшага стану. Як не дзіўна, пэўныя магчымасці тут дае Дзяржаўная праграма аднаўлення меліярацыйных сістэмаў у рэгіёне Белавежскай пушчы. Рэч у тым, што на некаторых з іх запорныя прылады прыйшлі ў непрыдатны стан і сістэмы працуюць толькі на пропуск вады, надалей дрэнуючы тэрыторыю без аніякай магчымасці рэгулявання. Далейшая эксплуатацыя іншых сістэмаў прызнаная ў праграме нямэтазгоднай. АПБ, якая рэалізуе апошнім часам найбуйнейшы ў Еўропе праект другаснага забалочвання здэградаваных тарфянікаў прапануе распаўсюдзіць гэты вопыт і на рэгіён Пушчы. Праведзеныя папярэднія даследаванні паказваюць, што некаторыя з меліярацыйных сістэм, калі іх забалоціць наноў, могуць прынесці карысць не толькі біялагічнай разнастайнасці, але і клімату, бо маюць патэнцыял скарачэння эмісіі дыяксіду вугляроду.

Паводле вынікаў нарады былі вызначаныя перспектыўныя аб’екты поўнага альбо частковага другаснага забалочвання, сярод якіх славуты Дзікі Нікар. Зараз АПБ шукае рэсурсы для рэалізацыі гэтых планаў. На нарадзе разглядаліся таксама перспектывы надання статусу Рамсарскіх угоддзяў балоту Дзікае ды пойме ракі Лясная Правая, як прадугледжвае План кіравання.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: