Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Прыходзь на выставу «Магія дзікіх птушак» у Мінску — з 6 снежня!
Абвестка,Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 25 лістапада 2019 года
6 снежня ў Музеі прыроды і экалогіі (Мінск, вул. Карла Маркса, 12) мы адкрываем выставу «Магія дзікіх птушак». Прыходзь палюбавацца сёлетнімі яркімі кадрамі птушкароў!
Жураўліная вясна. Алла Эрдман, birdwatch.by
На выставе можна будзе пабачыць работы Андрэя Шэўчыка, Аллы Эрдман, Паўла Лычкоўскага, Мікалая Вараб’я, Віталя Некрашэвіча і Сяргея Чарапіцы.
Паспяховы рыбалоў. Фота Паўла Лычкоўскага, birdwatch.by
Пераможцамі адборачнага конкурса сталі: 1 месца — Павел Лычкоўскі, 2 месца — Сяргей Чарапіца, 3 месца — Уладзімір Бондар.
Работы з галерэі сайта «Птушкі штодня» адбірала журы конкурса «Магія дзікіх птушак» — адмыслоўцы фатаграфіі Сяргей Зуёнак, Дзяніс Іўковіч і Караліна Палякова.
Вялікая белая чапля. Фота Паўла Лычкоўскага, birdwatch.by
Выстава будзе працаваць да пачатку лютага. Уваход вольны.
Тэкст — Алеся Башарымава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: