Запрашаем 2-4.03.2012 на навуковую заалагічную канферэнцыю ў Гродна

ад 22 лістапада 2011 года

Шаноўныя сябры і калегі! Запрашаем Вас прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Заалагічныя чытанні 2012», якая будзе прысвечана 250-годдзю праф. С.Б.Юндзіла (1761-1847) і адбудзецца 2-4 сакавіка 2012 г. у Гродна.

Шаноўныя сябры і калегі!

Запрашаем Вас прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Заалагічныя чытанні 2012", якая будзе прысвечана 250-годдзю праф. С.Б.Юндзіла (1761-1847) і адбудзецца 2-4 сакавіка 2012 г. у Гродна.

Канферэнцыю арганізуюць: Факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я.Купалы, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і ГНВА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсам".

Навуковыя накірункі канферэнцыі:
" Сучасныя аспекты фауністычных даследаванняў, маніторынгу і кадастра жывёльнага свету.
" Актуальныя праблемы аутэкалогіі жывёл ва ўмовах росту антрапагеннага ўплыву і глабальных змен навакольнага асяроддзя.
" Захаванне біяразнастайнасці, рацыянальнае выкарыстанне і ахова рэсурсаў жывёльнага свету. " Удасканаленне навукова-метадычных падыходаў да ацэнкі папуляцый і якасці месцапражывання жывёлаў
" Інавацыі і дасягненні ў выкладанні заалагічных дысцыплін у сярэдняй і вышэйшай школе.

Афіцыйныя мовы: беларуская, руская, англійская і польская.

Матэрыялы прымаюцца да 16.01.2012 г.

Больш даведацца пра Праграмны і Арганізацыйны камітэты канферэнцыі, формы ўдзелу, патрабаванні да матэрыялаў і прыклад іх афармлення, фінансавыя ўмовы; пра праф. С.Б.Юндзіла, юбілею якога прысвечана канферэнцыя, а таксама запоўніць Заяўку можна тут: www.birdwatch.by/ZooconfHrodna 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: