Вынікі XV З`езда АПБ

ад 30 студзеня 2012 года

28 января 2012 г. прайшоў XV З’езд арганізацыі, на якім разам з супрацоўнікамі сакратарыяту было зарэгістравана 146 удзельнікаў.

 28 января 2012 г. прайшоў XVЗ’езд арганізацыі, на якім разам з супрацоўнікамі сакратарыяту было зарэгістравана 146 удзельнікаў.

Упершыню сябры АПБ, якія прысутнічалі на З’ездзе, змаглі ўзяць удзел у выбары птушкі 2013 г. Загадзя Цэнтральным Саветам былі зацверджаны тры віды птушак – шэрая курапатка, звычайны гіль і удод, – за адну з якіх удзельнікам прапанавалася аддаць свой голас. Усе бюлетэні без падліку галасоў былі запячатаны, і пакет з імі будзе ўскрыты толькі ў верасні, калі мы зможам даведацца “імя пераможца”.

Таксама на З’ездзе адбыліся выбары ў Цэнтральны Савет у сувязі са сканчэннем паўнамоўтваў двух яго сябраў А. В. Абрамчука і А. В. Казуліна. У выніку сябрамі ЦС сталі Ірына Эдуардаўна Самусенка, супрацоўнік лабараторыі арніталогіі НВЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, і Алег Іванавіч Кальчанка, захавальнік ТВП "Званец"з г. Кобрына.

Ірына Самусенка Алег Кальчанка

Тры чалавека былі абраны Ганаровымі сябрамі:

Мікалай Гулінскі — выдатны фотаанімаліст, чые здымкі шмат разоў друкаваліся ў розных беларускіх часопісах і кнігах;

Фрэдэрык Антонавіч Гушча — філатэліст, пераможца шматлікіх міжнародных і беларускіх філатэлістычных выставаў, ініцыятар выпуску серыі паштовых марак "Птушка года Беларусі";

Генадзь Міндлін — арнітолаг і натураліст, супрацоўнік Заалагічнага музею БДУ, аўтар шматлікіх навуковых і папулярных артыкулы, прысвечаных птушкам.

Новыя ганаровыя сябры АПБ

Раніцай і ў двухгадзіннам перерыве паміж дакладамі працавалі інтэрактыўныя стэнды, дзе ўдзельнікі змаглі і паспрабаваць балотны чай і зрабіць гліняную фігурку з выявай птушак. Увагу дзяцей і дарослых прыцягнула таксама выстава мастацкіх работ на тэму “Вялікі кулён – птушка 2011 года” і фотаработ, дасланых у рамках конкурса. Прызы гледачовых сімпатый атрымалі:

малюнак Ганны Праскуры з Лошніцкай СШ Барысаўскага р-на;

плакат Влада Ліцвіна з Цэнтра пазашкольнага выхавання “Золак”, г. Мінск;

фотаздымак "Зимородок-гурман" Дзмітрыя Якубовіча.

Аўтар малюнка Ганна Праскура, Лошніцкая СШ

У конкурсе аддзяленняў прызавыя месцы былі размяркаваны наступным чынам:

I месца – Брэсцкае абласное аддзяленне

II месца – Барысаўскае раённае аддзяленне

III месца – Слуцкае раённае аддяленне

За актыўны ўдзел у акцыях і кампаніях АПБ было адзначана таксама Мінскае гарадское аддзяленне.

Настаўніца біялогіі з гімназіі № 11 г. Мінска Зінаіда Васільеўна Емельянава, як і некалькі гадоў запар да гэтага, перамагла ў конкурсе на званне Лепшага сябра АПБ.

На З’ездзе была прынята рэзалюцыя, у якой былі ўзняты пытанні асушэння балот і ўздзеяння ліній электраперадач на птушак. Поўны тэкст рэзалюцыі можна спампаваць тут.

Удзельніка З`езда



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: