Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Адкрыццё фотавыставы «У царстве выганашчанскага арлана» у вёсцы Дабромысль Івацэвіцкага раёна
Навіна арганізацыі ад 12 сакавіка 2012 года
Вось і скончылася вандроўка нашай фотавыставы па Івацэвіцкім раёне. Кажу – нашай, бо за месяц яна стала нейкай зусім ужо сваёй і блізкай. Адкрывалі фотавыставу 06.03.2012 г. у Івацэвіцкім раёне апошні раз за гэты год. Але ні ў якім разе, мае дарагія сябры, не думайце сумаваць. Нашая фотавыстава яшчэ не скончыла свой тур. Наступны раён – Ляхавіцкі. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя. А пакуль давайце паглядзім, чым жа запомніцца нам Дабромысль…
За актыўную дапамогу ў арганізацыі і правядзенні інфармацыйнай гадзіны ў Дабромыслі шчырыя падзякі Пятру Іванову і Іллі Ярмаловічу.
Юля Траццяк, рэгіянальны каардынатар праекту
Падзяліся артыкулам у сацсетках: