Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Запрашаем у летнік!
Навіна арганізацыі ад 4 красавіка 2012 года
Чарговы, ужо 7-мы, палявы летнік-семінар “Начныя жыхары ляСОЎ” адбудзецца 6-8 красавіка.Чарговы, ужо 7-мы, палявы летнік-семінар “Начныя жыхары ляСОЎ” адбудзецца 6-8 красавіка. Месцам правядзення летніка традыцыйна з’яўляецца вёска Залессе Пружанскага района Брэсцкай вобласці. Для тых, хто мае праграмму Google Earth, каб убачыць як выглядаюць ваколіцы месца правядзення летніку, дастаткова ў поле пошуку ўвесці наступныя каардынаты N52 43 52,22 E24 17 25,18). Вёска, а дакладней хутар, размешчаны ў ваколіцах Белавежскай пушчы, на самым ускрайку балотнага масіва Дзікае. Арганізатарам летніку з’яўляецца Брэсцкае абластное аддзяленне ГА “АПБ”. Сёлета праграмма летніку будзе складацца з трох блокаў: тэарэтычнага, працоўнага і экскурсійна даследчага. Першы з іх – тэарэтычны, будзе прысвечаны тэорыі і практыкіе выяўленняў і аховы месцаў абітання ахоўваемых відаў жывёл і раслін (заканадаўчая база, пошук месцаў абітання, падрыхтоўка неабходных дакументаў, супрацоўніцтва з FSC/SGS, выкарыстанне базы дадзеных ЛВПЦ і інш). У рамках працоўнага блоку як заўсёды запланаваны выраб штучных гнездавых скрынь (гэтым разам пераважна для сонь) і праца па добраўпарадкаванню базы лагеру. І трэці блок будзе прысвечаны ўліку соў (у тым ліку праверцы усіх вядомых раней тэрыторый барадатай кугакаўкі).
Каб прыняць удзел ў летніку неабходна на пададзены адрас накіраваць анкету-заяўку. Да удзелу ў летніку запрашаюцца ўсе жадаючыя. Усувязі з абмежаванай колькасцю месцаў, перавагу будуць мець заяўкі атрыманыя першымі. У гэтым годзе кошт удзелу ў летніку аплочваюць самі удзелнікі. Арганізатары могуць кампенсаваць кошт паліва, ў адзін, альбо абодва бакі ў тым выпадку, калі Вы будзеце дабірацца групай ня менш чым 4-ры асобы (але на адлегласці ня больш за 150 км у радыюсе ад месца правядзення летніку). Альбо Вы можаце далучыцца да арганізаванага даезду. Бус будзе адпраўляцца з Кобрына праз Брэст на Залессе раніцай 6 красавіка. Размяшчэнне ўдзельнікаў (безкаштоўна) плануецца ваўтульных, цёплых, драўляных вясковых дамах. Кошт удзелу (выдаткі на харчаванне) складзе ад 25 000 да 30 000 рублёў/дзень і будзе залежыць ад колькасці удзельнікаў. Пры сабе абавязкова неабходна мець дыванік, спальны мяшок і гумовыя боты (пажадана балотныя боты), а таксама асабісты посуд і прысмакі.
Анкета удзельніка летніку “Начныя жыхары ляСОЎ — 2012”
1. Прозвішча Імя Імя па бацьку
2. Узрост
3. Хатні адрас
4. Ці з’яўляецеся Вы сябрам АПБ?
5. У якіх мерапрыемствах АПБ вы удзельнічалі за апошнія 3 гады?
6. Ваш род заняткаў (студэнт, працую, вучань і гтд.)?
7. Кірункі Вашай зацікаўленнасці (датычыцца прыроднага асяроддзя)?
8. На колькі (1-3) дзён Вы плануеце Ваш удзел у летніку? (пазначце каліласка дакладны тэрмін –(з — па))
9. Што вы чакаеце ад ўдзелу ў летніке?
10. Пазначце нумар мабільнага тэлефону і електронны адрас
Анкету-заяўку дасылайце калі ласкана адрас:egreta113@mail.ru
Тэлефон для даведак 7253216 Андрэй Абрамчук
Падзяліся артыкулам у сацсетках: