Новы нумар

ад 16 верасня 2008 года

Нарэшце нашы чытачы змогуць атрымаць чарговы нумар часопіса “Птушкі і мы”, які ўбачыў свет літаральна пару дзён назад. Галоўная тэма нумара прысвечана пытанню, якое хвалюе ўсіх аматараў роднай прыроды, ды і, бадай што, усіх сумленных беларусаў

Нарэшце нашы чытачы змогуць атрымаць чарговы нумар часопіса “Птушкі і мы”, які ўбачыў свет літаральна пару дзён назад. Галоўная тэма нумара прысвечана пытанню, якое хвалюе ўсіх аматараў роднай прыроды, ды і, бадай што, усіх сумленных беларусаў – гэта пытанне веснавога палявання ў нашай краіне. Акрамя таго ў гэтым нумары вы знойдзеце наступную інфармацыю: — Артыкул Дзмітрыя Вінчэўскага пра сумна вядомага ўсім аматарам прыроды амерыканскага вандроўнага голуба, віду, які ў рэкордна кароткі тэрмін быў бязлітасна знішчаны чалавекам. — Паведамленні вядомых гродзенскіх фатографаў-анімалістаў Георгія Гулеўскага і Мікалая Гулінскага пра свае апошнія дасягненні, падмацаваныя фотаздымкамі. — Вынікі фотаконкурса “У аб’ектыве Тураўскае Балонне”, які праводзіўся на сусветна-вядомым поплаве, што ў наваколлі Турава. На каляровым развароце прадстаўлены здымкі вядучых фотамастакоў краіны, якія занялі ў гэтым конкурсе прызавыя месцы. — Аўтарскую старонку маладога таленавітага фатографа з Гародні Дзмітрыя Якубовіча. — Літаратурная замалёўка Вадзіма Пракапчука пра сустрэчы з рэдкай таямнічай савой сычом-сіпелем. — Матэрыял Дзяніса Кіцеля пра гнездаванне вушастай савы ў штучных гнездах. — Гістарычны артыкул Дзмітрыя Вінчэўскага, прысвечаны 125-годдзю са дня нараджэння нашага знакамітага суайчынніка акадэміка Тадэвуша Іваноўскага. — Нарыс Сяргея Зуёнка, прысвечаны птушцы 2008 года – вялікай белай чапле. Нагадваем, што часопіс “Птушкі і мы” распаўсюджваецца бясплатна, і атрымаць яго зможа кожны сябра АПБ, які пацвердзіў сваё сяброўства ў арганізацыі за бягучы год. Для ўсіх іншых адзіная магчымасць атрымаць часопіс (а таксама ўсе іншыя матэрыялы АПБ) – гэта далучыцца да нашых радоў. Зараз вядзецца рассылка часопіса ўсім сябрам АПБ. Карыстаючыся выпадкам рэдкалегія часопіса звяртаецца да сваіх чытачоў, ды і ўвогуле да ўсіх, хто чытае гэтыя радкі. Сябры, вы таксама маеце магчымасць стаць аўтарамі нашага часопіса. Калі у вас ёсць добрыя фотаздымкі альбо жаданне і магчымасць напісаць нам аб сваіх вандроўках, цікавых сустрэчах у прыродзе, дадзеныя аб падзеях у галіне аховы прыроды альбо іншыя матэрыялы, якія адпавядаюць тэматыцы нашага выдання, звяртайцеся да рэдактара выдання на электронны адрас zuyonak@ptushki.org Будзем рады змясціць ваш матэрыял на старонках часопіса “Птушкі і мы”.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: