Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Фестываль кулікоў у Тураве 2012 — свята сонца, птушак і блюзу
Навіна арганізацыі ад 3 мая 2012 года
Чацвёрты Фестываль кулікоў у Тураве адбыўся!У гэтым годзе Фестываль падараваў усім жыхарам і гасцям Турава шмат сонца, цікавых творчых нумароў, прысвечаных птушкам Тураўскага балоння, задорныя спартыўныя гульні і цудоўны канцэрт блюзавага гурта “Steve Kramer band”.
Прапануем вашай увазе першы фотарэпартаж і выказваем падзяку за фотаздымкі В.М. Дубіловічу.
Сачыце за навінамі — дэталёвыя матэрыялы аб Фестывалі будуць надрукаваны ў самым хуткім часе!
На фестывальнай сцэне — конкурс “Кулічыныя прівітанні". Школы Тураўшчыны сумесна с Тураўскім цэнтрам дзіцячай творчасці падрыхтавалі цікавыя тэатральныя пастаноўкі і музычныя нумары, прысвечаныя птушкам Тураўскага балоння.
Пасля кулічыных прывітанняў школьнікі прынялі ўдзел у вясёлым спартыйна-пазнавальным конкурсе "Гаспадар Тураўскага лугу".
Запрашаем Вас на наступны V (дарэчы,юбілейны)) Фестываль кулікоў у Тураў!
Лідзія Пшаніцына, арганізатар Фестывалю
Фота В.М. Дубіловіча
Падзяліся артыкулам у сацсетках: