Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Гарадзенская прапанова
Навіна арганізацыі ад 1 кастрычніка 2008 года
Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас прыняць удзел у Сусветных днях назіранняў за птушкамі, якія адбудуцца ў гэтым годзе ў суботу-нядзелю 4-5 кастрычніка.Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас прыняць удзел у Сусветных днях назіранняў за птушкамі
, якія адбудуцца ў гэтым годзе ў суботу-нядзелю 4-5 кастрычніка.
У суботу, 4 кастрычніка з 14 да 16.00 у парку Жылібера каля бронзавай німфы (або т.зв. помніка знішчаным дрэвам) будзе працаваць пляцоўка АПБ з трубамі і біноклямі для назірання за птушкамі. Сябры АПБ таксама адкажуць на любыя пытанні наконт птушак і дзейнасці АПБ. Акрамя знаёмства са звычайнымі відамі птушак Вы зможаце пагартаць і набыць палявы вызначальнік “Птушкі Еўропы” на беларускай мове, азнаёміцца з выданнямі АПБ і далучыцца да яе сябраў.
У нядзелю, 5 кастрычніка
, запрашаем Вас прыняць удзел у экскурсіі на птушак на ачышчальныя сажалкі ВА “Гродна-Азот” каля в.Беражаны. Ў назіраннях дапамогуць зрокавыя трубы і некалькі бінокляў. Пасля экскурсіі адбудзецца смажанне і спажыванне каўбасак (і не толькі) у нефармальнай абстаноўцы на беразе Нёмана. Для дзетак і падлеткаў прадугледжваюцца інтэрактыўныя экалагічныя гульні. Ад’езд адбудзецца ў 9.00
на аўтобусе ад стаянкі насупраць Абласной філармоніі (былы Палац культуры хімікаў), у 14.00
на тым жа аўтобусе вяртаемся ў горад. Кошт удзелу для дарослых – 10 тыс . руб (аплата арэнды аўтобуса і харчавання), прысмакі, гарачыя напоі ды іншае варта ўзяць з сабой. Калі з Вамі будуць дзеткі – іх удзел бясплатны. Выезд адбудзецца пры любым надвор’і, таму апранайцеся адпаведна яму. Просьба да суботы СМСкай на нумар +375-296-141-666 (Дзьмітры Вінчэўскі) пацвердзіць свой удзел і напісаць імя і прозвішча дарослых удзельнікаў і колькасць дзетак, якія паедуць з Вамі. З задавальненнем адкажам на Вашы пытанні па мабілцы (нумар гл. вышэй), або па гарадзкім тэлефоне 73-01-18.
Разам для птушак і людзей!
Рада Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ)
На фота Дзьмітрыя Вінчэўскага сокал-пустальга на крыжы вежы бернардынскага кляштара ў Гродна.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: