Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
“Вусце Лані” пад аховай
Навіна арганізацыі ад 8 кастрычніка 2008 года
Летам 2007 года на буйнейшай у Беларусі калоніі бакланаў і чапляў, якая знаходзіцца на тэрыторыі Рэспубліканскага заказніка “Сярэдняя Прыпяць” непадалёку ад вусця ракі Лань, адбылася трагедыя. Невядомыя злачынцы, трапіўшы ў самы цэнтр калоніі, літаральна расстралялі яе жыхароў – бакланаў і шэрых чапляў.“Вусце Лані” пад аховай.
Летам 2007 года на буйнейшай у Беларусі калоніі бакланаў і чапляў, якая знаходзіцца на тэрыторыі Рэспубліканскага заказніка “Сярэдняя Прыпяць” непадалёку ад вусця ракі Лань, адбылася трагедыя
. Невядомыя злачынцы, трапіўшы ў самы цэнтр калоніі, літаральна расстралялі яе жыхароў
– бакланаў і шэрых чапляў.
Каб дабрацца да птушанят, якія ў той час знаходзіліся ў гнёздах, нелюдзі спілавалі дрэвы. Зроблена гэта было дзеля таго, каб здабыць птушыныя дзюбы, за якія навакольныя рыбгасы выплачвалі грашовую ўзнагароду. Гэтая падзея доўга, бурна і падрабязна абмяркоўваліся як рэспубліканскімі сродкамі масавай інфармацыі, так і наведвальнікамі нашага сайта.
Скончылася ўсё гэта даволі традыцыйна: асобы, непасрэдна вінаватыя ў гэтым злачынстве, так і не былі пакараныя, “крайнім” аказаўся ляснік, адказны за тэрыторыю, дзе адбылася высечка дрэў, ну а што тычыцца адстрэлу, які праводзіўся на тэрыторыі калоніі ў гнездавы перыяд, то гэта было “ў рамах планавай барацьбы з непажаданымі відамі”. Наконт жа маральнага аспекту гэтай праблемы ў дзяржаўных фармулярах нічога не сказана…
Гучыць крыху дзіўна, але адзіным выйсцем з гэтай складанай сітуацыі было ўзяць калонію пад ахоўныя абавязкі, іншымі словамі стварыць на тэрыторыі заказніка яшчэ адзін мікразаказнік з дадатковым спецыяльна распрацаваным рэжымам.
Працэдура, якая ў норме павінна займаць не больш за тры месяцы, расцягнулася амаль на паўтара гады. То паперы чамусьці губляліся, то рэжым, які, вядома ж, памылкова, сцвярджалі мясцовыя чыноўнікі, не забараняў наведання калоніі ў гнездавы перыяд…
І вось, нарэшце, мы можам афіцыйна павіншаваць усіх, каго непакоіць далейшы лёс гэтага ўнікальна прыроднага кутка Беларусі. Лунінецкім раённым выканкамам зацверджаны абавязкі па ахове месцаў гнездавання пугача, вялікай белай чаплі, чаплі-кваквы і белай сініцы, якія гняздуюцца на тэрыторыі гэтай калоніі. Вядома, што пад патранаж гэтых “чырвонакніжных асоб” трапляюць і астатнія жыхары калоніі. Распрацаваны ж спецыялістамі АПБ ахоўны рэжым акрамя іншага прадугледжвае поўную забарону на наведванне калоніі ў гнездавы перыяд . Арганізацыяй, якая з’яўляецца адказнай за выкананне рэжыму назначана Сінкевічскае лясніцтва ДЛГУ “Лунінецкі лясгас”.
Як складзецца далейшы лёс калоніі, пакажа час, але першы сур’ёзны крок у справе захавання гэтай унікальнай тэрыторыі ўжо зроблены.
Сяргей Зуёнак, спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях.
Фота аўтара.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: