«Ельня 2008»

ад 22 кастрычніка 2008 года

17-19 кастрычніка адбыўся чарговы валанцёрскі лагер па выратаванню буйнейшага ў Еўропе верхавога балота Ельня. За апошнія месяцы гэта трэці. Нагадаем, што гэтая ўнікальная тэрыторыя з’яўляецца дзяржаўным ландшафтным заказнікам рэспубліканскага значэння, Рамсарскай тэрыторыяй і Тэрыторыяй Важнай для Птушак (ТВП).

"Ельня 2008"

17-19 кастрычніка адбыўся чарговы валанцёрскі лагер па выратаванню буйнейшага ў Еўропе верхавога балота Ельня. За апошнія месяцы гэта трэці. Нагадаем, што гэтая ўнікальная тэрыторыя з’яўляецца дзяржаўным ландшафтным заказнікам рэспубліканскага значэння, Рамсарскай тэрыторыяй і Тэрыторыяй Важнай для Птушак (ТВП).

Многія экалагічныя праблемы Ельні – збядненне біялагічнай разнастайнасці, усыханне навакольных лясоў, частыя тарфяныя пажары – звязаны з вынікамі праведзенай калісьці меліярацыі, а дакладней з пагаршэннем гідралагічнага рэжыму тэрыторыі.

Для таго каб палепшыць экалагічную сітуацыю заказніка па ініцыятыве грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і адміністрацыі заказніка “Ельня” і па ўзгадненні з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь узнікла рашэнне перакрыць дамбамі асноўныя каналы, па якіх вада выцякае з балота.

Для эфектыўнага затрымання вады (Ельня, як і большасць верхавых балот, уяўляе сабой вялікі пагорак) на кожным з каналаў неабходна пабудаваць цэлы шэраг плацін з перападамі вышыні не больш за 30 см між суседнімі. Работы па перакрыцці каналаў на Ельні пачаліся летам 2007 года, зараз на балоце пабудавана больш за 30 плацін. Вясна і лета бягучага года паказалі што гэтыя збудаванні эфектыўна павышаюць узровень вады на балоце, але патрабуюць невялікай мадэрнізацыі тарцовых частак для таго каб прадухіліць іх пашкоджанне веснавой паводкай.

У рамах апошняга “працоўнага ўікэнда” па мадэрнізацыі дамбаў узялі ўдзел чатырнаццаць чалавек – валанцераў АПБ, супрацоўнікаў заказніка і прадстаўнікоў кампаніі “Кока-кола бэўрэджыз Беларусія”, якая, дарэчы, ужо не першы раз падтрымлівае кампанію па выратаванні Ельні як фінансава, так і непасрэдным удзелам у гэтай, проста скажам, нялёгкай рабоце.

Сяргей Зуёнак, спецыяліст па прыродаахоўным пытанням.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: