Экскурсіі па «Жывой вясне»

ад 17 чэрвеня 2012 года

У 14 школах Івацэвіцкага, Ляхавіцкага, Ганцавіцкага раёнаў у маі прайшлі экскурсіі, прысвечаныя агульнаеўрапейскай кампаніі “Жывая вясна”.

У 14 школах Івацэвіцкага, Ляхавіцкага, Ганцавіцкага раёнаў у маі прайшлі экскурсіі, прысвечаныя агульнаеўрапейскай кампаніі “Жывая вясна”. Разам са школьнікамі ды іх настаўнікамі мы назіралі за рознымі відамі птушак, але ў першую чаргу нас цікавілі белы бусел, чорны свіргуль, зязюля, вясковая ластаўка.

Вашай увазе прапаную фотасправаздачу нашых экскурсій.

Загадзя дамовіўшыся з кіраўніком КД альбо біёлагам у пэўнай школе, я прыязджала да школы, сустракалася са сваімі экскурсантамі і, не марнуючы часу, мы выпраўляліся на экскурсію.

На здымку сябры клуба “Крылаты дазор” з вёскі Падстарынь Івацэвіцкага раёна.

Звычайна першым прыпынкам абіралася кропка з якой можна было добра паназіраць за гняздом белага бусла.

Сябры КД у Целяханах назіраюць за буслом.

Нашмат цікавей назіраць за бусламі, калі побач ёсць экскурсавод, які можа яскрава апісаць пэўныя моманты жыцця “нацыянальнай” птушкі.

Мы назіралі за  птаствам каля школы…

Гімназія г. Ляхавічы

За горадам…

СШ№3 г. Івацэвічы

Каля возера…

Сябра КД з Вулькі Целяханскай

У парку…

КД з Ганцавіч.

І нават у лесе.

КД з Целяханаў

Паміж прыпынкамі мы рабілі невялічкія паўзы – гулялі ў шматлікія інтэрактыўныя гульні.

Вучні Падстарынскай СШ. І гэта не зайцы!

Напрыканцы экскурсіі мы падключаліся да інтэрнэту і свае назіранні пакідалі на сайце “Жывой вясны”.

Піянеры Вулькі Целяханскай на “Жывой вясне”.

А цяпер усе скажыце “СЫ-Ы-ЫР!”

Вучні і настаўнікі ляхавіцкай гімназіі № 1

Вось такія яны, нашыя ЭКС-курсіі)))

Рэгіянальны каардынатар праекту,
Юля Траццяк



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: