Адбыўся летнік у Тураве

ад 18 лістапада 2008 года

13-16 лістапада на Тураўскім балонні адбыўся валанцёрскі летнік па ачысцы найбольш каштоўных частак поплава ад хмызнякоў.

Адбыўся летнік у Тураве

13-16 лістапада на Тураўскім балонні адбыўся валанцёрскі летнік па ачысцы найбольш каштоўных частак поплава ад хмызнякоў.

У летніку прынялі ўдзел 11 валанцёраў АПБ з Мінска, Брэста, Барысава, Гродна і Старых Дарог. Дзякуючы іх намаганням, за два працоўных дня ад хмызнякоў была ачышчана плошча каля 5 гектараў. Гэта даволі значная лічба.

Нагадаем, што Тураўскае балонне — гэта першы резэрват АПБ, які знаходзіца ў доўгатэрміновай арэндзе для захавання месцаў міграцыйных прыпынкаў і гнездавання кулікоў. З-за зарастання хмызняком і фрагментацыі, плошчы, якія выкарыстоўваюцца птушкамі для гнездавання і міграцыйных прыпынкаў, пачалі памяншацца. Акрамя гэтага, значна павялічылася драпежніцтва на гнёздах кулікоў.

Падрабязней аб Тураўскім балонні можна паглядзець тут .

Фота Паўла Пінчука.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: