Жахлівая гісторыя пра бусла ў в. Вулька-Целяханская.

ад 13 жніўня 2012 года

Раніцай мясцовыя жыхары в. Вулька-Целяханская заўважылі бусла, які зачапіўся дзюбай за засцерагальную рашотку трансфарматара каля мясцовых могілак. Акрываўленая і яшчэ жывая яна больш 3 гадзін вісела на пераломанай дзюбе ствараючы тым самым непрыемнае і жахлівае відовішча для праходзячых міма людзей, але выратаваць её ніхто не змог.

Белы бусел з'яўляецца сапраўдным сімвалам Беларусі. Паводле колераў апярэння – белы з дадаткам чырвонага і чорнага – бусел жывы носьбіт нацыянальнай сімволікі колераў, характэрнай для беларускага нацыянальнага строю. Нездарма Беларусь клічуць «Краінай пад белымі крыламі». Народная традыцыя забараняе рабіць шкоду буслам і абавязвае чалавека дапамагаць птушкам.

Белы бусел карыстаецца асаблівай павагай у беларусаў. Людзі здаўна будавалі аснову для гнязда – буслянкі. Лічылі бусла ахоўнікам жытла ад Перуна, узорам суладнага сямейнага жыцця, вешчуном вясны. Нездарма буслы заўсёды сяліліся побач з жытлом чалавека.

Улічваючы ўсё гэта ніяк не ўкладваецца ў галаву выпадак, які адбыўся 6 жніўня ў в. Вулька-Целяханская.

Раніцай мясцовыя жыхары заўважылі бусла, які зачапіўся дзюбай за засцерагальную рашотку трансфарматара каля мясцовых могілак. Ужо каля 8 гадзін раніцы аб адбыўшымся паведамілі былому работніку электрасетак, які паабяцаў паведаміць ў электрасеткі  г.п. Целяханы. Аднак да 11 гадзін дня з боку апошніх так і не былі ажыццяўлены спробы па выратаванню птушкі і прадухіленню магчымай аварыі ці пажару на трансфарматары. Чакаць далей было нельга і мясцовыя жыхары паведамілі аб адбыўшымся ў аварыйна-выратавальную частку г.п. Целяханы. Там паабяцалі неадкладна дапамагчы. Варта адзначыць, што да гэтага часу птушка заставалася цэлай і жывой. Справа яе выратавання заключалася ў неабходнасці адключэння электычнасці, пасля чаго вызваліць птушку было б нескладана. Нажаль да 12 гадзін дня супрацоўнікі МНС на здарэнне таксама не адрэагавалі. Прыкладна ў гэты час ужо абяссіленая птушка ўпала з рашоткі і пераламала пад уласным цяжарам дзюбу. Акрываўленая і яшчэ жывая яна больш 3 гадзін вісела на пераломанай дзюбе ствараючы тым самым непрыемнае і жахлівае відовішча для праходзячых міма людзей.

Супрацоўнікі МНС пасля гэтага былі паўторна праінфармаваны аб тым, што іх дапамога ўжо спазнілася, а дальнейшыя іх дзеянні патрэбныя толькі для спынення пакут птушкі і людзей якім непрыемна і балюча назіраць за адбыўшымся. Аднак у МНС адказалі, што яны і не збіраліся ехаць на дапамогу. Толькі пасля таго як аб адбыўшымся паведамілі старшыні Целяханскага пасвыканкама да трансфарматара прыехалі прадстаўнікі эдектрасетак і знялі бусла. Варта адзначыць, што частка дзюбы так і засталася на рашотцы.

Тое што адбылося ніяк не можа ўкласціся ў галаве нармальнага адэкватнага чалавека. Атрымоўваецца, што мы ўжо забыліся і пра народныя традыцыі, і пра паняцце гуманнасці ў адносінах як да жывёл, так і да чалавека. Хочацца, каб і простыя людзі, і прадстаўнікі розных устаноў больш адказна і гуманна дзейнічалі ў падобных выпадках. Патрэбна гэта не толькі для выратавання жывёл але і для таго, каб чалавек у любым выпадку заставаўся чалавекам.

Алякасандр Мялік, жыхар в. Вулька-Целяханская, захавальнік ТВП "Выганашчанскія балоты" 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: