Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Birdrace 2012
Навіна арганізацыі ад 23 жніўня 2012 года
8 верасня на працягу 12 гадзін каманды будуць шукаць па ўсёй Беларусі як мага больш відаў птушак. Рэкорд мінулага года — 115 відаў! Жадаючыя прыняць удзел у ІХ-ы Чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі могуць рэгістравацца да 7 верасня 18.00.
Ужо 8 верасня адбудзецца другая “гонка за птушкамі”, якая працягнецца 12 гадзін: з 6 раніцы да 6 вечара.
У мінулым годзе фінска-беларуская каманда чампіёнаў адзначылі вакол Мінска 115 відаў птушак. На другім месцы апынулася шведзка-беларуская каманда, якая назірала 114 відаў птушак вакол Гродна, на трэцім – беларуская каманда з Турава са 110 відамі птушак.
Усяго ў мінулагоднім чэмпіянаце прынялі ўдзел 13 каманд, усе разам яны змаглі адзначыць на тэрыторыі нашай краіны пад час правядзення спаборніцтваў 180 відаў птушак — з 321 віду, зарэгістраванага ў Беларусі за апошнія прыкладна 160 год – з пачатку арніталагічных даследаванняў.
Калі вы жадаеце прыняць удзел у Birdrace2012, то, калі ласка, дашліце неабходныя дадзеныя на е-мэйл Дзьмітрыю Вінчэўскаму harrier@tut.by з копіяй Сямёну Леваму: levy@ptushki.org да 18.00, 7 верасня 2012 г.
Па матэрыялах артыкула “ІХ-ы Чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі (Birdrace-2012) адбудзецца 8 верасня”
Падзяліся артыкулам у сацсетках: