Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
«Жывая вясна», новы сезон!
Навіна арганізацыі ад 9 сакавіка 2009 года
У Беларусі стартуе агульнаеўрапейская кампанія «Жывая вясна». Ужо чацвёрты год разам з жыхарамі ўсёй Еўропы беларусы назіраюць за прылётам веснікаў вясны — пералётных птушак. Каардынатарам кампаніі «Жывая вясна» выступае грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Узяць удзел у назіраннях можа кожны.
"Жывая вясна", новы сезон!
Як даслаць свае дадзеныя? Дасылка дадзеных не цяжкая. Трэба проста выканаць наступныя інструкцыі: 1) Прачытайце пра віды "Жывой Вясны", абраныя для назіранняў: вясковую ластаўку, зязюлю, белага бусла і чорнага свіргуля (для гэтага зайдзіце ў раздзел "Пазнаёмцеся з абранымі відамі") і знайдзіце там інфармацыю, калі яны могуць прыляцець у Беларусь. 2) У гэты час пастарайцеся пільна і ўважліва назіраць за наваколлем, і калі Вы ўбачыце або пачуеце любы з пералічаных відаў (з-за таго, што вельмі цяжка ўбачыць зязюлю, Вы павінны больш спадзявацца на тое, што яе пачуеце), заходзце на сайт кампаніі "Жывая Вясна" . 3) Потым выбірайце форму для вынікаў назіранняў (раздзел "Увядзі свае назіранні") і запоўніце яе. Вы павінны памятаць, што важна адзначыць калі і дзе вы адзначылі птушак. Як толькі Вы запоўніце ўсе графы, клікніце на кнопку "Даслаць", і мы атрымаем Вашы дадзеныя. 4) Інфармацыю аб Вашых назіраннях можна адправіць з дапамогай SMS-паведамлення на кароткі нумар 0841. Паслуга даступная абанентам velcom, MTC. Кошт аднаго SMS-паведамлення на кароткі нумар 0841 для абанентаў velcom — 220 рублёў без уліку падаткаў, для абанентаў МТС — 390 рублёў без уліку падаткаў. У выпадку, калі колькасць знакаў у выходным паведамленні перавышае 160 (у кадоўцы "лацінка") альбо 70 (у кадоўцы "кірыліца"), SMS-паведамленне будзе падзелена на некалькі частак, кожная з якіх будзе аплочвацца асобна. Кожны назіральнік, адаслаўшы SMS, атрымае спасылку на бясплатнае адпампоўванне рыялтона з голасам птушкі. Дадзеная паслуга рэалізавана пры тэхнічнай падтрымцы Агенцтва мабільнага маркетынгу STREAMLINE, www.mobilemarketing.by 5) Наступным днём праверце карты на нашым сайце — ці прасунулі Вашы назіранні вясну наперад? Вы можаце рабіць назіранні для сваёй "Жывой Вясны" паблізу свайго дому, вакол вашай школы або пад час нядзельнай прагулкі з бацькамі. У тым выпадку калі ў Вас няма магчымасці заносіць сваі назіранні на старонку кампаніі "Жывая вясна", Вы можыце патэлефанаваць у сакратарыят АПБ і паведаміць Вашы дадзеныя. Супрацоўнікі сакратарыята самастойна занясуць іх. Званіце па тэлефоне: 8-029-223-06-13 Калі Вы ўбачылі або пачулі адпаведны від птушкі, усё, што трэба зрабіць — гэта занатаваць від, дату і рэгіён, дзе гэта адбылося. Калі ёсць магчымасць таксама запомніць колькасць адзначаных птушак і дакладнае месца, дзе гэта адбылося. Напэўна, найлепшыя назіранні можна зрабіць у сельскай мясцовасці — таму што тры з чатырох відаў жывуць менавіта там. Але нават калі Вы жывяце ў горадзе, Вы можаце чакаць на прылёт свіргулёў, бо яны аддаюць перавагу жыццю ў гарадах. |
Падзяліся артыкулам у сацсетках: