Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Адбудзецца чарговы валанцёрскі летнік на Ельні
Навіна арганізацыі ад 15 красавіка 2009 года
Паведамляем усім зацікаўленым, што 24-26 красавіка адбудзецца чарговая ў рамах праекту і першая ў гэтым сезоне акцыя па аднаўленні гідралагічнага рэжыму заказніка “Ельня”. Работа, звязаная з пабудовай дамбаў на меліярацыйных каналах, будзе праходзіць на буйнейшым у Беларусі верхавым балоце Ельня. Нагадваем, што сіламі валанцёраў у заказніку пабудавана ўжо больш за 30 дамбаў, якія паспяхова затрымліваюць ваду ў балоце.Адбудзецца чарговы валанцёрскі летнік на Ельні
Шаноўнае спадарства!
Паведамляем усім зацікаўленым, што 24-26 красавіка адбудзецца чарговая ў рамах праекту і першая ў гэтым сезоне акцыя па аднаўленні гідралагічнага рэжыму заказніка “Ельня”. Работа, звязаная з пабудовай дамбаў на меліярацыйных каналах, будзе праходзіць на буйнейшым у Беларусі верхавым балоце Ельня. Нагадваем, што сіламі валанцёраў у заказніку пабудавана ўжо больш за 30 дамбаў, якія паспяхова затрымліваюць ваду ў балоце.
Маляўнічыя краявіды і сустрэчы з прадстаўнікамі ўнікальнай балотнай фауны і флоры гарантаваны, наяўнасць кваліфікаваных гідаў таксама!
Запрашаем да ўдзелу!
Акцыя традыцыйна падтрымліваецца (фінансава і асабістым удзелам прадстаўнікоў) кампаніяй “Кока-кола бэўрэджыз Беларусія”.
Выдаткі, звязаныя з праездам і харчаваннем удзельнікаў, будуць кампенсаваны, колькасць месцаў абмежаваная.
Даведкі па тэлефоне: 8-017-263-06-13, 8-017-263-01-30
Кантактная асоба: Сяргей Зуёнак тэл.: 668 57 68 (velcom)
На фота Віктара Фянчука адна з пабудаваных плацін.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: