Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Пачаўся конкурсны набор заявак па Мемарыяльнай праграме падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010)
Навіна арганізацыі ад 11 лютага 2013 года
Для удзелу ў конкурсе неабходна запоўніць заяўку і накіраваць яе ў адрас Сакратарыята праграмы. Апошні тэрмін падачы заявак — 15 сакавікаБрэсцкае областное аддзяленне АПБ абвяшчае чарговы конкурсны набор заявак па Мемарыяльнай праграме падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010).
Нягледзячы на тое, што Праграма толькі пачынае сваю працу, у першы год на конкурс было даслана 5 заявак ад маладых даследчыкаў Берасцейшчыны і Гарадзеншчыны. Тэматыка прапанаваных даследванняў была даволі разнастайная і датычыла фауністыкі, рыбгасаў і асобных відаў. Дзякуючы таму, што Прграма выклікала цікаўнасць не толькі з боку маладых даследчыкаў у якасці суіскальнікаў, а таксама з боку больш сталых асоб у якасці спонсараў, мінулагодні бюджэт Праграмы склаў каля 800 USD. Гэта дазволіла падтрымаць адразу тры заяўкі. Усе праекты білі паспяхова рэалізаваны. Чакаем наступых ідэй!
У мінулым годзе праграмму падтрымалі ахвяраваннямі наступныя асобы: Бакур Юрый, Кшыштаф Вайцэхоўскі, Руслан Шайкін. Шчыра дзякуем усім пазначаным асобам ад імя маладых даследчыкаў і аргкамітэту праграммы.
Для удзелу ў конкурсе дастаткова запоўніць заяўку (форма далучана) і накіраваць яе ў адрас Сакратарыята праграмы (apb_brest@mail.ru). Апошні тэрмін падачы заявак — 15 сакавіка бягучага года. Вынікі адбору будуць агучаны на старонках сайту http://www.birdwatch.by
Мэта праграммы – падтрымка маладых даследчыкаў у галіне арніталогіі ў рэалізацыі іх палявых даследванняў, стымуляванне да публікавання вынікаў сваіх даследванняў.
Праграма дае магчымасць забеспячэння элементарных патрэбаў пры рэалізацыі палявых даследванняў: набыццё неабходнага абсталявання, транспартныя выдаткі, харчаванне, але не дае магчымасці заробкаў праз навуковую дзейнасць.
У праграме можа прыняць удзел кожны! Маладыя даследчыкі — праз удзел у конкурсе і атрыманне сродкаў, а вопытныя навукоўцы, ці проста аматары прыроды могуць стаць яе спонсарамі.
Кожны, хто цікавіцца птушкамі і каму не больш за 26 гадоў, можа атрымаць падтрымку ва ўласных даследваннях.
Кожны, каму больш за 26 гадоў, можа ахвяраваць сродкі для выкарыстання ў рамках праграмы.
Па пытаннях ахвяравання сродкаў звяртайцеся па электроннай пошце egreta113@mail.ru альбо па тэлефонах +37597253216, +375297929924.
Андрэй Абрамчук
Брэсцкае абласное аддзяленнеГА «АПБ»
Мемарыяльная праграма падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010). Палажэнне
Абвестка
Заяўка
1. Мэта праграмы: фінансавая падтрымка маладых даследчыкаў у рэалізацыі палявых даследванняў у галіне арніталогіі на тэрыторыі Беларусі.
2. Праграма падтрымлівае толькі палявыя арніталагічныя даследванні. Перавагу маюць доўгатэрміновыя даследванні (маніторынг), а таксама арніталагічныя даследванні на зусім не даследаваных або маладаследаваных тэрыторыях/рэгіёнах.
3. Прыярытэтныя накірункі падтрымкі:
4. Падтрымліваюцца даследванні, якія будуць праводзіцца ў межах Рэспублікі Беларусь.
5. Праграма накіравана на падтрымку маладых навукоўцаў і калектываў даследчыкаў (вучні старэйшых класаў, студэнты, магістранты, аспіранты) ва ўзросце да 26 год.
6. Заяўкі могуць прыймацца некалькі разоў на год.
7. Абавязковым патрабаваннем з'яўляецца апублікаванне атрыманых вынікаў або значнай іх часткі не пазней як праз год пасля заканчэння рэалізацыі праекту даследаванняў, падтрыманых Праграмай, з абавязковым упамінаннем Праграммы. Камітэт Праграмы гатовы аказаць неабходную кансультацыйную і практычную дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялаў да друку ў выглядзе тэзісаў на навуковую канферэнцыю або навуковага артыкулу.
8. Заяўкі разглядаюцца на конкурснай аснове Камітэтам Праграммы, у які ўваходзяць прадстаўнікі Заходне-Палесскага рэгіянальнага, Брэсцкага і Гродзенскага абластных аддзяленняў АПБ, а таксама прадстаўнікі ад асоб або арганізацый, якія ўнеслі значны ўклад у падтрымку Праграммы і выказалі жаданне ўвайсці ў склад Камітэту. Камітэт простым галасаваннем абірае старшыню. Старшыня пры роўнай колькасці галасоў мае вырашальны голас. Да разгляду заявак, па рашэнню Камітэта Праграммы, могуць выкарыстоўвацца знешнія (не сябры АПБ, не донары) эксперты.
9. Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ выконвае агульныя арганізацыйныя функцыі (збірае заяўкі, накіроўвае іх членам камітэту, сочыць за датрыманнем тэрмінаў і ўмоў атрымання дапамогі для рэалізацыі праектаў аплікантамі і г.д.). Дзеля гэтага Саветам аддзялення абіраецца сакратарыят праграммы ў складзе 1-3 асоб.
10. Вынікі адбору конкурсных заявак абвяшчаюцца на сайтах АПБ: www.birdwatch.by, www.ptushki.org і інш.
11. Праекты, разлічаныя на час, не большы 6 месцаў, могуць разлічваць на аднакратную падтрымку з Праграмы на суму не большую за 500 даляраў ЗША ў эквівавленце ў беларускіх рублях. Правекты, разлічаныя на час большы за паўгады, могуць разлічваць на суму не большую за 800 даляраў ЗША ў эквіваленце ў беларускіх рублях Прэтэндаваць на падтрымку больш за 500 даляроў ЗША могуць толькі асобы, якія паспяхова ўдзельнічалі ў праграмме раней.
12. Праграма не падтрымлівае набыццё матэрыялаў і абсталявання, акрамя оптыкі і вызначальнікаў, але агульным коштам не больш за 30% ад сумы падтрымкі, якая запрошваецца.
13. Бюджэт Праграмы фарміруецца на падставе дабрачынных складак фізічных і юрыдычных асобаў.
14. Для таго каб прыняць удзел у конкурсе Праграммы, неабходна падрыхтаваць і накіраваць ў Брэсцкае абластное аддзяленне ГА АПБ (сакратарыят Праграммы) заяўку па адпаведнай форме. Адрас для карэспандэнцыі, тэрміны падачы заявак і форма заяўкі размешчаюцца на сайтах: www.birdwatch.by, www.ptushki.org і інш, разам з абвесткай аб пачатку праца Праграммы.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: