Вясна ўжо пачалася, а ці ўбачылі яе Вы?

ад 1 сакавіка 2013 года

Вясна прыйдзе, калі Вы самі яе заўважыце. Будзем назіраць, як птушкі вяртаюцца дадому і сустрэнем вясну разам! Удзельнічайце у кампаніі “Жывая вясна”

Вясна прыйдзе, калі Вы самі яе заўважыце.
Будзем назіраць, як птушкі вяртаюцца дадому і сустрэнем вясну разам!
Удзельнічайце у кампаніі “Жывая вясна”.

“Жывая вясна” – гэта адукацыйная кампанія, мэта якой – назіранне за міграцыяй птушак з Афрыкі ў Еўропу, што дае выключную магчымасць мець больш інфармацыі пра пералётных птушак і назіраць, як пасланцы вясны ляцяць праз Еўропу. Таксама мы можам параўнаць час іх прылёту ў розныя гады і ўбачыць, як розныя фактары (напраклад, змена надвор’я) уплываюць на яго.

Як Вы можаце прыняць удзел?

Пазнаёмцеся з пяццю відамі птушак, якіх мы абралі (белы бусел, вясковая ластаўка, зязюля, чорны свіргуль, шчурка-пчалаедка), рэгулярна бывайце на прыродзе або проста каля хаты, прыглядайцеся да птушак. Калі Вы ўбачылі альбо пачулі адну з гэтых птушак, мы прапануем Вам занесці інфармацыю на сайт www.springalive.net.

 

белы бусел © Bob, вясковая ластаўка © C. Korkosz, зязюля © Vogelartinfo

чорны свіргуль © Snowmanradio, шчурка-пчалаедка © C.Korkosz

Калі Вы кіраўнік клуба “Крылаты дазор”, Вы можаце збіраць інфармацыю ад вучняў і рэгістраваць назіранні на сайце, а можаце патлумачыць ім, як яны самі могуць гэта зрабіць.

Запрашаем Вас актыўна карыстацца матэрыяламі сайта “Жывая вясна”. У радзеле "Жывая вясна" ёсць старонка "Для настаўнікаў", дзе вы можаце зарэгістравацца і спампаваць прэзентацыі і іншыя матэрыялы па кампаніі.

У рамках кампаніі праводзіцца конкурс “Гісторыі Жывой вясны”.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: