Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
20 сакавіка — Міжнародны дзень вераб`я
Навіна арганізацыі ад 20 сакавіка 2013 года
Ужо не першы год у Баранавічах праводзіцца Міжнародны дзень верабья. У гэтым годзе арганізатары таксама запрашаюць на свята, якое адбудзецца ў суботу 30 сакавіка.Ужо не першы год у Баранавічах праводзіцца Міжнародны дзень верабья. У гэтым годзе арганізатары таксама запрашаюць на свята. Запланавана даволі шмат мерапрыемстваў.
Свята адбудзецца ў суботу 30 сакавіка
Пад час святкавання Міжнароднага дня вераб’я будзе праводзіцца развешванне домікаў на тэрыторыі парка, якія былі зробленыя ў дзень восеньскіх назіранняў за птушкамі, выраб штучных домікаў для птушак, віктарына “Якая я птушка?”, майстар-клас па вырабе птушак з нетрадыцыйных матэрыялаў, бяспройгрышная латарэя, продаж сувенірнай прадукцыі з цеста і сувеніраў з выявай птушак. Будзе працаваць “скрыня добрых словаў” з пісьмовымі адказамі дзяцей на пытанне “Што б ты зрабіў для птушак, калі б быў дарослым?”.
Запланаваны таксама вясёлыя гульні і цікавыя экскурсіі.
З 14.30 будзе праводзіцца семінар па арганізацыі акцый і кампаній па ахове птушак.
14:30 – 15:00 — Вітальныя словы арганізатараў семінару, знаёмства ўдзельнікаў, чаканні ад семінару.
15:00 – 15:45 — “Мы і птушкі” – досвед у арганіцыі і правядзенні “Эколага-біялагічнага цэнтра г. Баранавічы” акцый і кампаній, накіраваных на абарону птушак. (Траццяк Ю.В.)
15:45 – 16:00 — Даклад па арганізацыі акцый і кампаній у Белаазёрску
16:00 – 16:30 — Кава-паўза
16:30 – 17:00 — Аб’ядноўванні ў групы, складанне спісу сваіх прапаноў прыродаахоўных акцый у сваім рэгіёне.
17:00 – 17:30 — Абарона сваіх прац у групах
17:00 – 18:00 — Падвядзенне вынікаў семінару і Міжнароднага дня вераб’я.
Пасля 18.00 — Ад’езд удзельнікаў семінару
Падзяліся артыкулам у сацсетках: