Кожнаму ўдоду — па ўдодавай хатцы!

ад 27 сакавіка 2013 года

Вы можаце дапамагчы птушцы года вырашыць яе “кватэрнае пытанне”. Схемы ўдодавых хатак глядзіце ў навіне

Набліжаецца вясна, а гэта значыць, што многія нашыя пералётныя сябры ўжо праз тыдзень-другі пачнуць вяртацца ў родныя краі і радаваць нас разнастайнымі вясёлымі спевамі. Сярод іх на радзіму вярнецца і птушка года Беларусі – удод. Давайце, яго будзем ня проста чакаць, а сустракаць! Так як удод гняздуецца ў дуплах і іншых шчылінах, прапануем Вам самім пабудаваць домікі для птушкі года, каб удоду на радзіме камфортна жылося і добра спалося.

Удод вяртаецца ў Беларусь недзе ў сярэдзіне красавіка, хаця, першыя птушкі часам адзначаюцца і ў пачатку красавіка, так што ў нас яшчэ ёсць час павесіць катэджы для гэтых прыгожых і цікавых птушак.

Вы ўжо дасталі свій малаток і нажоўку, але перад тым, як перайсці да домабудаўніцтва пачытайце, калі ласка, аб асаблівасьцях гнездавання удода в Беларусі.

Часцей за ўсяго удод гняздуецца невысока – 1-2,5 м. Засяляюць птушкі разнастайныя дуплы, адтуліны, норы, прычым не абавязкова на дрэвах. Таму мы можам паспяхова прывабіць іх у свае гняздоўі. Удод звычайна гняздуецца на лясных, паркавых, садовых апушках не далёка ад пасяленняў чалавека, у месцах, дзе летам пасвяцца статкі жывёлаў – прагоны, пашы, стойлы. Часьцей за ўсяго на гнездавым участку удода прадстаўлена большасць з вышэй пералічаных элементаў біятопа. Пры гэтым удод пасяляецца у месцах, дзе яго звычайна ніхто не турбуе – на невысокіх слупах, у дуплістых дрэвах сярод шчыльнага бур’яну, калючага хмызняку, у пустуючых дамах, ці гаспадарчых будынках.

Пабудаваць домік для удода можна рознымі спосабамі і сродкамі – перапрацаванымі да патрэбных памераў дуплянкамі, дуплавымі слупамі і пнямі, гнездавымі скрынямі і г.д. Але для ўсіх іх трэба ведаць наступныя асаблівасці.

Націсніце, каб спампаваць у лепшай якасці

Аптымальны ўнутраны дыяметр паражніны дупла для удода прыкладна 15-20 см., вышыня ад летка да латка – 30-40 см. (леток – адтуліна, праз якую птушка залятае ў дупло, а латок – месца самаго гнязда ў дупле, дзе птушка адкладвае яйкі). Дыяметр летка 6-8 см. Пасяляецца ўдод і ў глыбейшых дуплах, прычым адтуліна дупла ў сярэдняй частцы можа быць 5-7 см., але гнездавы латок заўсёды павінен быць дастаткова вялікім, 15-20 см. у дыяметры. Асноўныя патрабаванні да гняздоўяў удода – на латок не павінна патрапляць святло: і птушка, што насіджвае яйкі, і птушаняты ў гняздзе павінны быць нябачныя звонку. Гэта служыць ім элементам абароны: калі драпежнік (кошка, куніца, тхор) падыходзіць да дупла, з поўнай цемры даносіцца громкае шыпенне і струменяць брызгі ванючых экскрэментаў. Пасля такога і самы смелы драпежнік адступіць, бо так і не зразумее крыніцу страшнай атакі. Па гэтай прычыне, у вялікіх дуплах унутры, насупраць летка трэба прыбіваць адмысловую шторку, каб яна зацяняла латок. Такую шторку варта рабіць і ў іншых канструкцыях, калі сонечнае святло з летка можа патрапіць на гняздо птушкі.

Развешваць пабудаваныя домікі трэба не бліжэй чым 300 метраў адзін ад аднаго.

Мы жа ніжэй прапануем Вам больш складаную схему гнездавога доміка для удода.

Націсніце, каб спампаваць у лепшай якасці

Будуйце, вывешвайце, пішыце пра цікавыя сустрэчы з гэтай найпрыгажэйшай птушкай года.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: