Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
«Жывая вясна» прыйшла на Драгічынскую зямлю
Навіна арганізацыі ад 29 сакавіка 2013 года
22 сакавіка адбылася чарговая сустрэча з чытачамі бібліятэкі горада Драгічына. Гаворка ішла пра акцыі, кампаніі, пра птушку года і – жывую вясну.22 сакавіка адбылася чарговая сустрэча з чытачамі бібліятэкі горада Драгічына. Тэма – экалагічная. Гаворка ішла пра акцыі, кампаніі, пра птушку года і – жывую вясну. Былі прадстаўлены буклеты, постэры, прысвечаныя менавіта акцыі “Жывая вясна”.
Было прапанавана ўсім жадаючым прыняць удзел ў кампаніі, Алег Кальчанка расказаў пра сайт, на які можна заносіць свае назіранні, пра тых птушак, якія прымаюць удзел у жывой вясне. Потым пайшла гаворка пра птушку года. На слайдах былі паказаны умаль ўсе птушкі, якія ўжо былі у гэтай намінацыі. І, канешне, птушка – 2013. Дзеці і дарослыя даведаліся, дзе жыве ўдод, чым харчуецца, чым яму можна дапамагчы і у якіх конкурсах можна прыняць удзел. Дзеткі задавалі пытанні, што для нас было вельмі прыемна – значыць, слухаюць.
Арганізавалі сустрэчу працаўнікі Драгічынскай раённай бібліятэкі, дырэктар Наталля Ўладзіміраўна Каралюк і яе намеснік Зоя Барысаўна Гедзька. Напрыканцы дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай птушкам і самым дасведчаным былі ўручаны прызы ад АПБ. Мы вельмі ўдзячныя Наталле Уладзіміраўне Каралюк за дапамогу, за тое, што яна і іншыя працаўнікі бібліятэкі не фармальна падыходзяць да сваёй працы. Таму спадзяёмся, што наша супрацоўніцтва працягнецца і нас чакаюць новыя сустрэчы. Трэба дадаць, што першыя веснавыя госці, напрыклад, белыя буслы, ужо пряляцелі, таму чакаем ад нашых Драгічынскіх сяброў паведамленняў на сайце "Жывой вясны".
Разам для птушак і людзей!
Алег Кальчанка, г. Кобрын
Падзяліся артыкулам у сацсетках: