Каля 100 гектараў балота адноўлена ў заказніку «Спораўскі» шляхам сенакашэння

ад 15 красавіка 2013 года

Механізаванае сенакашэнне з’яўляецца эфектыўным інструментам захавання біяразнастайнасці нізінных балот

Механізаванае сенакашэнне з’яўляецца эфектыўным інструментам захавання біяразнастайнасці нізінных балот. Гэтае мерапрыемства прадугледжана планамі кіравання, у тым ліку і планам кіравання заказнікам “Спораўскі”.

© Вадзім Пратасевіч

Такія птушкі як вяртлявая чаротаўка, вялікі арлец і дубальт гняздзяцца на балоце Спораўскае. Гэтае балота – другое па значнасці на Беларусі, дзе жыве і гняздзіцца вяртлявая чаротаўка. Дарэчы, толькі ў нашай краіне знаходзіцца 40% сусветнай папуляцыі дадзенага віду. А дубальт і вялікі арлец занесены ў Чырвоную кнігу.

АПБ штогод здзяйсняе сенакашэнні Спораўскага балота. Упершыню касьба праходзіла з кастрычніка 2011 па сакавік 2012 года. Тады было скошана каля 100 гектараў. Гэты год не стаў выключэннем. У 2013 адноўлена яшчэ каля 100 гектараў нізіннага балота. Акрамя сенакашэння на балоце вызначаны ўчасткі для назіранняў за тым, які ўплыў аказвае касьба на папуляцыі птушак і раслін. 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: