Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Беларусь сярод самых актыўных краін у «Жывой вясне»
Навіна арганізацыі ад 12 красавіка 2013 года
Дзякуючы Вашай падтрымцы наша краіна на дадзены момант займае 2 месца сярод краін удзельніц кампаніі «Жывая вясна»Паважаныя аматары прыроды і птушак у прыватнасці! Вясна ідзе, прырода ажывае ад зімняга сну! Усё больш і больш птушак вяртаецца з выраю, тыя, што зімавалі тут, адлятаюць на поўнач, некаторыя транзітам перасякаюць нашу краіну.
Дзякуючы Вашай падтрымцы наша краіна на дадзены момант займае 2 месца сярод краін удзельніц кампаніі “Жывая вясна”. На сайце www.springalive.net ўжо зарэгістравана 663 назірані, з іх 651 чалавек бачыў белых буслоў (больш за ўсё назіральнікаў пакуль у Мінскай вобласці).
Гэта сведчыць аб тым, што жыхары Беларусі любяць прыроду і з ахвотай назіраюць за вясеннім прылётам птушак.
Вашыя назіранні могуць змяніць статыстыку і станоўча паўплываць на месца Беларусі сярод 40 еўрапейскіх краін. Вы можаце прыняць актыўны ўдзел у кампаніі "Жывая вясна", шукаць у вясновым небе птушак, сачыць за іх жыццём і змяшчаць свае назіранні на сайце "Жывой вясны" www.springalive.net, а таксама запрашаць да удзелу сваіх родных і сяброў.
Далучайцеся да "Жывой Вясны" разам з птушкамі!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: