Больш за тысячу назіранняў у «Жывой вясне»

ад 16 красавіка 2013 года

Беларусь па-ранейшаму займае другое месца сярод усіх краін-удзельніц «Жывой вясны» па актыўнасці, але сёння мы перайшлі мяжу ў 1000 назіранняў

Беларусь па-ранейшаму займае другое месца сярод усіх краін-удзельніц "Жывой вясны" па актыўнасці, але сёння мы перайшлі мяжу ў 1000 назіранняў.

Усяго толькі за 4 дні (пасля мінулага агляду статыстыкі кампаніі) колькасць назіранняў у нашай краіне павялічалася амаль што ў два разы і зараз складае 1127. Большасць назіранняў тычыцца белага бусла, але ўжо зараз адзначаюць і ластавак, і зязюль. Нехта бачыў нават чорнага свіргуля – выключна летнюю птушку.

Сучасны стан "Жывой вясны" у Еўропе

Мы дзякуем Вам за падтрымку і актыўны ўдзел у кампаніі "Жывая вясна". Вашыя  назіранні могуць змяніць статыстыку і станоўча паўплываць на месца Беларусі сярод 40 еўрапейскіх краін. Вы можаце прыняць актыўны ўдзел у кампаніі "Жывая вясна", шукаць у вясновым небе птушак, сачыць за іх жыццём і змяшчаць свае назіранні на сайце "Жывой вясны" www.springalive.net, а таксама запрашаць да удзелу сваіх родных і сяброў.

Нагадваем, што Вы таксама можаце ўдзельнічаць у конкурсе АПБ “Гісторыі Жывой вясны”. Раскажыце сваю гісторыю сустрэчы з птушкамі – пасланкамі вясны, далучыце фотаздымак і Вы зможаце атрымаць падарунак ад АПБ.

Калі Вы ўбачылі або пачулі белага бусла, ластаўку, зязюлю, чорнага свіргуля ці шчурку-пчалаедку, спяшайцеся дадаць свае назіранні на сайце кампаніі "Жывая вясна"

Вясна прыйдзе, калі Вы самі яе заўважыце.
Будзем назіраць, як птушкі вяртаюцца дадому.
Сустрэнем вясну разам!

Далучайцеся да "Жывой Вясны" разам з птушкамі! 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: