Як паўдзельнічаць у мерапрыемствах АПБ у гэтым годзе?

ад 25 красавіка 2013 года

Мы паспрабавалі паўнавартасна адказаць на гэтае пытанне і змясцілі поўную інфармацыю аб мерапрыемствах, у якіх вы можаце паўдзельнічаць увесну, улетку і ўвосень

Мы паспрабавалі паўнавартасна адказаць на гэтае пытанне і змясцілі поўную інфармацыю аб мерапрыемствах, у якіх вы можаце паўдзельнічаць увесну, улетку і ўвосень.

Ваш удзел будзе на карысць дзікай прыродзе і асабіста вам, таму што вы не толькі зможаце дапамагчы аднавіць гідрарэжым балота, забяспечыць гняздоўямі соў ці спыніць бракан’ераў, але і даведацца нешта новае і цікавае з жыцця птушак, пазнаёміцца і паразмаўляць з арнітолагамі і натуралістамі.

Усе нашы мерапрыемствы адзначаны іконкамі, што дазваляе хутка зразумець, цікава вам гэта ці не. Калі мы запрашаем вас наведаць лекцыю, то стаіць іконка кнігі, калі гэта пялявы летнік–намёт, а калі назіранні за птушкамі – бінокль. Кожны зможа знайсці сабе мерапрыемства да душы: жадаеце ўбачыць саву з Чырвонай кнігі на гняздзе, то едзьце ў Залессе, марыце дапамагчы ўлічваць від птушак, якому пагражае знікненне – адпраўляйцеся падлічваць вяртлявую чаротаўку, ніколі не былі на верхавым балоце –вас чакаюць ва ўнікальным заказніку “Ельня”, а калі жадаеце навучыцца адрозніваць мігруючых птушак, то прыходзьце на адну з пляцовак па назіранню за птушкамі. І гэта толькі некаторыя мерапрыемствы, у якіх мы запрашаем вас паўдзельнічаць.

Нашы каардынатары адкажуць на ўсе вашыя пытанні. Вы можаце напісаць ім на e-mail ці тэлефанаваць да нас у офіс. Вельмі спадзяемся на ваш актыўны ўдзел!

Чытаць
Спампаваць



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: