«Песні Дрыгвы» мастака Алеся Квяткоўскага

ад 7 мая 2013 года

Пад такой назвай сёння а 17 гадзіне ў галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу мастака Алеся Квяткоўскага

Маем гонар запрасіць Вас на адкрыццё выставы жывапісу “Песні Дрыгвы” мастака Алеся Квяткоўскага.

Праз верш Віктара Шніпа “Балота” (2010), праз вандроўкі па Палессю, праз супрацоўніцтва з ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” i з’явілася cенняшняя выстава. Алесь Квяткоўскі ўбачыў міфалагічных балотных істот не жахлівымі істотамі, а паэтычнымі ўвасабленнямі жывой прыгажосці.

Адкрыцце выставы 07.05.2013 г. а 17 гадзіне ў галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці (вул.Гікалы, 4).

Запрашаем Вас завітаць на выставу крыху раней (16.30 — 16.45) каб паслухаць цудоўныю музыку Алеся Лася і яго капэлы, прысвечаную беларускім балотам. У праграме імпрэзы запланавана паэтычная прэцентацыя беларускіх балот і балотная гарбата.

Націсніце, каб спампаваць у лепшай якасці

Выстава прымеркавана да 35-годдзя прафесійнай і педагагічнай дзейнасці Алеся Квяткоўскага.

Выстава працуе: 03.05.2013 – 03.06.2013 штодзенна з 11.00 да 19.00, акрамя панядзелка.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: