Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Конкурс спантаннага малюнка «Як вы бачыце Ўдода?»
Навіна арганізацыі ад 31 мая 2013 года
У сусветны дзень навакольнага асяроддзя 5 чэрвеня АПБ праводзіць конкурс спантаннага малюнка «Як вы бачыце Ўдода?» у межах нацыянальнай кампаніі «Птушка года»У сусветны дзень навакольнага асяроддзя 5 чэрвеня АПБ праводзіць конкурс спантаннага малюнка “Як вы бачыце Ўдода” у межах нацыянальнай кампаніі “Птушка года”.
Мы запрашаем да ўдзелу школьнікаў (як сябраў клубаў “Крылаты дазор”, так і дзяцей, якія не ўваходзяць у гэтыя клубы).
Конкурс праводзіцца 5 чэрвеня з 11.00 да 13.00 па усёй краіне.
Удзельнікі выконваюць малюнкі на асфальце, тканіне або паперы. Фотаздымкі, якія адлюстроўваюць творчы працэс, неабходна даслаць 5 чэрвеня на эл. адрас info@ptushki.org, абавязкова паведаміўшы назву гуртка або установу адукацыі, прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка гуртка, колькасць удзельнікаў.
Пераможцы конкурсу спантаннага малюнка будуць вызначаны па колькасці ўдзельнікаў ад кожнага гуртка, таксама будуць улічвацца арыгінальнасць задумы, сюжэты малюнкаў, узрост удзельнікаў.
У дапамогу кіраўнкам клубаў і гурткоў мы прапануем прэзентацыю птушкі года 2013 з каментарыямі да слайдаў.
1. Кіраўнік з дзецьмі збіраюцца на месцы правядзення конкурса 5 чэрвеня
2. Кіраўнік распавядае дзецям пра прушку года (у дапамогу прэзентацыя)
3. Затым праводзіцца конкурс спантаннага малюнка, адпавезна з абраным фарматам (малюнкі на асфальце, тканіне або паперы)
4. Кіраўнік робіць фотаздымкі творчага працэса і затым дасылае іх на эл. адрас info@ptushki.org
5. Звяртаем увагу, што фотаздымкі неабходна даслаць у дзень правядзення конкурса 5 чэрвеня
Падрабязней пра іншыя конкурсы і мерапрыемствы кампаніі “Птушка года” глядзіце тут
Падзяліся артыкулам у сацсетках: