Конкурс спантаннага малюнка прайшоў 5 чэрвеня па ўсёй тэрыторыі Беларусі

ад 9 чэрвеня 2013 года

Адначасова школьнікі краіны з усіх вобласцяў спрабавалі паказаць, як яны бачаць птушку года 2013 – Удода. Сімвалічна, што конкурс “Як вы бачыце Ўдода” праходзіў у дзень навакольнага асяроддзя

Адначасова школьнікі краіны з усіх вобласцяў спрабавалі паказаць, як яны бачаць птушку года 2013 – Удода. Сімвалічна, што конкурс “Як вы бачыце Ўдода” праходзіў у дзень навакольнага асяроддзя.

Буховичская СШ

Акцыя праходзіла толькі дзве гадзіны. За гэты час вучні самых розных узростаў павінны былі намаляваць свайго асабістага Удода. Пры гэтым удзельнікі маглі выкарыстоўваць тканіну, папер ці звычайны асфальт.

г.Барановичи

Конкурс “Як вы бачыце Ўдода” аб’яднаў навучэнцаў з розных класаў, не зважаючы на слабыя ці моцныя здольнасці ў маляванні.Напрыклад, у Гродненскай гімназіі №10 актыўна ўдзельнічалі першакласнікі шасці ці сямі гадоў. Усяго іх было 14 чалавек.  Самае галоўнае, што ўсе ўдзельнікі атрымалі вялікую асалоду ад малявання птушак. Асабліва на вуліцы, пад сонечным небам.

Дрисвятская СШ

Жырмунская СШ

У акцыі прынялі ўдзел больш за 350 дзяцей. Іх работы ўражваюць колерамі, дакладнасцю і формамі выканання. Удзельнікі і пераможцы конкурса атрымаюць каштоўныя і памятныя прызы ад АПБ.

Здитовская СШ

СШ №3 г.Ошмяны

Башнеўская СШ

Германавіцкая СШ

Слуцкий эколого-биологический центр учащихся

Экологический школьном лагере ГУО Средняя школа №3 г. Осиповичи

Дзякуем усім за ўдзел! Было сапраўды цікава пабачыць дзіцячы погляд на птушку года.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: