Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Выратаваць птушак для захавання планеты
Сусветная навіна ад 12 жніўня 2013 года
Змяншэнне колькасці птушак ва ўсім свеце – гэта відавочны доказ хуткага пагаршэння навакольнага асяроддзя, якое ахоплівае ўсе жывыя істоты на зямлі, у тым ліку і чалавека.Змяншэнне колькасці птушак ва ўсім свеце – гэта відавочны доказ хуткага пагаршэння навакольнага асяроддзя, якое ахоплівае ўсе жывыя істоты на зямлі, у тым ліку і чалавека. Аднак, птушкі таксама кажуць нам, што захаванне планеты патрабуе параўнальна маленькіх высілкаў – захаванне іх жыцця вядзе да забеспячэння нашай будучыні.
Становішча птушак у свеце па-ранейшаму пагаршаецца, асобныя віды апыноўваюцца на мяжы знікнення, іншыя імкліва змяншаюцца. Іх жыццю пагражаюць многія рэчы, але разбурэнне і дэградацыя прыроды, уключна з карэннымі зменамі ў сельскай гаспадарцы, уздзейнічаюць асабліва агрэсіўна і з'яўляюцца асноўнымі пагрозамі. Такім чынам, птушкі – своеасаблівая лінза, скрозь якую можна назіраць усю прыроду.
"Птушкі – дакладны і лёгкі барометр для вызначэння правільнасці нашых дзеянняў адносна біяразнастайнасці", — адзначыў Леон Бенун, дырэктар BirdLife па навуцы, інфармацыі і палітыцы.
Арганізацыя BirdLife вызначыла найбольш важныя прыродныя месцы. Яны называюцца "тэрыторыі важныя для птушак і біяразнастайнасці" (ІВА). Больш за 12 тысяч месцаў было ўнесена ў дакументы, з асаблівай увагай да марскіх тэрыторый. ІВА прадставіла найвялікшую сістэматызаваную сетку важных месцаў для біяразнастайнасці, але толькі 28% з іх ужо знаходзяцца пад абаронай.
"Калі больш падрабязна, то біяразнастайнасць ляжыць у аснове ўсёй сістэмы, што падтрымлівае жыццё на нашай планеце. Для выжывання і квітнення мы павінны сачыць за ёй".
Ёсць і пазітыўныя паведамленні. Там, дзе крыніцы пагрозы дакладна вызначаны, захады могуць мець поспех. Некаторыя віды былі выратаваныя ад поўнага знікнення, а іх звыклае месцажыхарства было адноўлена.
"Эфектыўная абарона прыроды даступна і праца ў гэтым кірунку ідзе. Надышоў час выконваць нашы задачы. У выніку мы атрымаем Зямлю, якая стане багацейшай і здаравейшай, чым раней. А гэта таксама азначае большую разнастайнасць і прыгажосць", заключыў Бенун.
Крыніца: BirdLife international
Падзяліся артыкулам у сацсетках: